Грамадства11

Лукашэнка пахваліў Якубовіча: Малайчына, тонка ўеў урад

Выбар арганізацыі па аказанню паслуг ЖКГ павінен быць добраахвотным. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 20 лістапада, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

«Хацелася б пачуць, што новага вынайшлі ва ўрадзе па ЖКГ і абслугоўванни памяшканняў, дзе жывуць нашы людзі», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра матэрыял, прачытаны ў газеце «Советская Белоруссия». «Павел Якубовіч, малайчына, вельмі тонка ўеў увесь урад і асабліва горад Мінск, — адзначыў ён.
— Добра, што сродкі масавай інфармацыі ўзнімаюць гэту тэму, як людзей заганяюць у прыватныя кампаніі па абслугоўванню будынкаў і памяшканняў. Гэта, дарэчы, не толькі ў прыватных кампаніях. Там нейкія з’явіліся таварыствы забудоўшчыкаў, ці як яны называюцца. І калі я асабіста пацікавіўся ў некаторых людзей, яны гавораць: мы аб гэтым не ведаем, нам вось сказалі і мы плацім дадаткова за гэта і за тое». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такая практыка недапушчальная: «Гэта недапушчальны падыход да арганізацыі справы, і за гэта хтосьці адкажа!»

Лукашэнка папярэдзіў, што ўсё павінна быць добраахвотна. «Калі людзі не хочуць гэтых прыватнікаў і ўсялякіх жулікаў, якія гатовы там пажывіцца, значыць, яны павінны абслугоўвацца дзяржавай.
Так, як у нас гэта прынята. Гэта прашу мець на ўвазе. Толькі добраахвотна!»- падкрэсліў ён

Каментары1

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў7

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў12

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя1

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

Рэстараны ЗША сутыкнуліся з праблемай — людзі менш ядуць з-за «Азэмпіку»3

Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш198

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў7

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць