Архіў

Барыс Тумар. Перамовы на вуліцах

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Перамовы на вуліцах

Учора ў сядзібе БНФ «Адраджэньне» адбылося першае пасяджэньне Нацыянальнага камітэту па падрыхтоўцы сьвяткаваньня Дня Волі 2000

 

Усяго ў аргкамітэт увайшлі больш за 150 чалавек — лідэры буйных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, прафсаюзаў і творчых саюзаў, дзеячы навукі й культуры, вядомыя беларусы краіны і замежжа. Увайшоў у аргкамітэт і галоўны рэдактар «НН» Сяргей Дубавец. Ніколі яшчэ аргкамітэт ня быў такім прадстаўнічым, а падрыхтоўка не распачыналася так наперад і грунтоўна, — адзначыў Вячаслаў Сіўчык, які мае каардынаваць гэтую дзейнасьць. Плянуецца, што на 25 сакавіка акцыі і мітынгі адбудуцца ў 20 гарадах краіны. Дзень Волі хочуць зрабіць менавіта такі, паўсюдны, у адрозьненьне ад Маршу Свабоды, на які, як мяркуецца, людзі будуць зьяжджацца з усёй краіны ў Менск. Цэнтральным пунктам сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску мае стаць урачыстае тэатралізаванае шэсьце ад пл.Якуба Коласа да парку Янкі Купалы і мітынг там.

У звароце да беларускага народу Нацыянальны камітэт па сьвяткаваньні адзначае, што «гэты дзень стаў сымбалем імкненьня беларусаў да лепшага жыцьця. Дату 25 сакавіка заўсёды памяталі і адзначалі патрыёты нашай краіны. Нават у самыя страшныя сталінскія часы былі людзі — навучэнцы, сяляне, інтэлігенцыя, працоўныя, — якія не баяліся і рабілі ўсё, каб Беларусь магла жыць свабодна».

Лукашэнка на гэтым тыдні зноў скандалізаваў сьвет заявай пра тое, што ён адмаўляецца ад усякіх перамоваў з апазыцыяй. Гэтак пастаўлены крыж на шматпакутнай і, як беларусам было зразумела ад пачатку, бясплённай працы назіральнай групы АБСЭ. Спраўджваюцца словы дэпутата польскага сэйму Велавейскага на сэсіі Рады Эўропы ў Страсбургу: «Рэжым Лукашэнкі немагчыма дэмакратызаваць, ён можа толькі ўпасьці».

Сваёй заявай А.Лукашэнка нібы кідае выклік незалежнаму грамадзтву, прапануючы перанесьці перамовы на вуліцы і плошчы гарадоў.

Апазыцыя, на баку якой сымпатыі міжнароднай супольнасьці, асудзіла адмову ўладаў ад перамоваў і мае намер наступаць: розныя акцыі будуць рыхтаваць розныя арганізацыі, але падтрымліваць — усе. Лідэры дэмакратычных аб’яднаньняў прынялі рашэньне, што «ўсе акцыі апазыцыі будуць агульнай справай, незалежна ад таго, хто іх арганізатар». Ужо самай першай акцыяй, Маршам Свабоды, прымеркаваным да дня прыняцьця дэмакратычнай Канстытуцыі незалежнай Беларусі, апазыцыя мае намер заявіць пра сур’ёзнасьць сваіх намераў. Шэсьце на Дзень Волі традыцыйна зьбірае ўсіх прыхільнікаў незалежнасьці. Самай масавай акцыяй мае стаць Чарнобыльскі Шлях, прадоўжаны акцыямі на Дзень працы 1 траўня і гадавіну ганебнага рэфэрэндуму 14 траўня.

Між тым на гэтым тыдні канфлікт разгарэўся вакол афіцэра міліцыі Алега Батурына, які падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць парушэньня ў краіне правоў чалавека і выступіў у «Народнай Волі» з заявай, у якой распавядае, што крывавыя сутыкненьні на Маршы Свабоды былі сплянаваныя на паседжаньні ў Галоўным упраўленьні кадраў МУС і справакаваныя агентамі спэцслужбаў, інфільтраванымі ў натоўп, каб скампрамэтаваць дэманстрантаў. Калі абвінавачваньні спраўдзяцца, асобы, вінаватыя ў кровапраліцьці, у будучыні могуць панесьці крымінальную адказнасьць.

Другі віток скандалу пачаўся, калі міліцыянты пачаць ціснуць на брата лейтэнанта Батурына, Міхала, каб ён абгаварыў свайго сямейніка. Міхал, студэнт Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, адмовіўся і зьвярнуўся па абарону ў БНФ. Канфлікт выйшаў таксама на экраны расейскага тэлебачаньня, прычым яно засьведчыла, асьвятляючы, свае сымпатыі да цяперашняга рэжыму. Браты Батурыны тымчасам хаваюцца ў Менску.

Барыс Тумар


Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА7

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна15

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць