Здарэнні11

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката

Прычым перад «злачынствам» ён патэлефанаваў у паліцыю і ўдакладніў, што яму будзе.

Ілюстрацыйнае фота

У Таліне мужчына пранік у чужую кватэру, каб вярнуць свайго ката, якога яму адмовіліся аддаваць пасля часовай ператрымкі, піша Postimees.

Ката раней знайшлі валанцёры Cats Help і перадалі жанчыне на ператрымку. Калі гаспадар знайшоў свайго гадаванца, жанчына адмовілася яго аддаваць, а пазней паведаміла ў сацыяльных сетках, што жывёла нібыта знікла. Тады мужчына вырашыў забраць ката самастойна.

Перад гэтым ён патэлефанаваў у паліцыю, распавёў пра свой план і спытаў, якое пакаранне яму можа пагражаць.

Ён адчыніў прыадчыненае акно кватэры, але сам залазіць унутр не стаў. Замест гэтага прапанаваў выпадковаму мінаку бутэльку гарэлкі, каб той дастаў ката.

Паліцыя распачала крымінальную справу, аднак пазней пракуратура яе спыніла, палічыўшы віну мужчыны нязначнай.

Цяпер яму давядзецца заплаціць 152 еўра за пашкоджанае акно.

Ну а кот застаўся ў мужчыны.

Каментары1

  • МУРка
    01.10.2026
    ды наадварот паліцыя мусіць яго узнагародзіць - ён жа вызваліў закладніка

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць