Архіў

Сяргей Балахонаў. Дасьцёбкі

№ 9 (166), 28 лютага — 6 сакавіка 2000 г.


 

войска

Дасьцёбкі

 

Рэальнае вайсковае быцьцё грунтуецца на прынцыпе: «Дасьцябацца можна й да слупа». Дасьцёбкі таму маюць самы шырокі распаўсюд. Навабраныя ваякі ня маюць права хаваць рукі ў кішэні. Для парушальнікаў прадугледжваецца дзейсная санкцыя — зашываньне кішэняў на пэўны тэрмін (звычайна на 1—2 дні, бо потым сяржанты забываюцца). Гэтаксама не ўхваляецца, калі ў жаўнераў незашпілены які-кольвек гузік. У такім разе ён адрываецца ці адразаецца лязом.

«Па духані» (у першыя месяцы пасьля прызыву) нельга гучна выяўляць свайго жаданьня вярнуцца дадому. Іначай можа быць сарганізаваны адмысловы «шлях дамоў» — «дух» (малады салдат) уздымаецца на руках, трымаючыся за сьпінкі ложкаў, над падлогай і выконвае рухі нагамі (імітацыя дарогі). Шлях можа дужа зацягнуцца: салдат «прыходзіць дамоў», а дома нікога няма, дык ён мусіць «ісьці» да мамы (таты, брата і г.д.) на работу па ключы. Акром таго, ня варта выказваць сваю ахвоту чаго-небудзь зьесьці. У адказ звычайна можа прагучаць : «Што, не падабаецца?» Калі на гэты запыт будзе адказана станоўча, тады ладзіцца «кармёжка». Зазвычай гэта бохан чорнага хлеба, які трэ зьесьці за вызначаны час, пасьля чаго выпіць 1—1,5 л сырое вады. Спажываньне хлеба (ці булкі) можа адбывацца ў працэсе адцісканьня ад падлогі. Накормленыя звычайна скардзяцца саслужыўцам на хуткае спаражненьне страўніка праз ванітаваньне.

Дасьцёбкі становяць нед’емную частку ацэнкі разнастайных работаў у войску. Як бы ты ні чысьціў боты, шараваў «чкі», мыў падлогу, камандзір абыклым парадкам можа адцеміць маладастатковасьць выкананай работы. Пры гэтым адбываецца апэляцыя да нейкіх мітычных «армейскіх мерак». Пры шыхтаваньні, ставячы роту на «зважай», сяржанты патрабуюць спыніць усе варушэньні, што выканаць практычна немагчыма. Акром таго, як бы ты ні стаў на «зважай», можа адбыцца загад падняць галаву вышэй. «Вот там, пацаны, ваш дзембель», — паказваючы на нябёсы альбо столь, навучаюць маладых байцоў сяржанты.

Агулам армія ёсьць лесьвіцай дасьцёбак, якія пачынаюцца адразу, ад шарагоўцаў. Шарагоўцы дасьцёбваюцца адзін да аднаго. Адметнае праявішча гэтага — дзедаўшчына.

Сяргей Балахонаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец138

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты13

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец138

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць