Архіў

Адам Браніцкі. Жаданьне спазнаць да канца

№ 4 (213), 22 — 29 студзеня 2001 г.


 Жаданьне спазнаць да канца

Я прачытаў рэцэнзію на кнігу В.Адамчыка “Разьвітальная аповесьць”. Пасьля я пайшоў у кнігарню і набыў гэтую кнігу, якую да гэтага нават у рукі ня думаў браць. Прыйшоўшы дадому, я яе паспрабаваў чытаць, і мне зрабілася шкада маіх грошай... Але прайшло колькі часу, і цяпер, калі я яе чытаю, мне робіцца добра з-за таго, што чытаю такі тэкст і што з гэтым пісьменьнікам вы мяне пазнаёмілі.

Нядаўна вы надрукавалі два артыкулы аб Міцкевічу. І далібог, пасьля іх я проста не змагу стрымацца і набуду яго кнігу. У мяне такое адчуваньне, быццам мне расказалі цікавую гісторыю, але не да канца, а я хачу, хачу зьведаць яе да апошняга слова.

Такое ж адчуваньне ў мяне было з самой “НН”.

Я ехаў у аўтобусе і ўбачыў... Незнаёмы спадар чытаў яе.

Я ня ведаю, мабыць, дзесьці ў школе ці ў якой газэце мільганулі гэтыя словы – “Наша Ніва”, але яны так запалі мне ў душу, што калі я яе ўбачыў, то думка была толькі адна: “Вось яна!”

Гэта было ў 1991-м. Але пачаў я Вас чытаць толькі з 1993-га, калі яе пачалі прадаваць праз баранавіцкі “Белсаюздрук”. Чаму не раней? Ды так неяк, не было каму падказаць і паказаць той, іншы шлях, во і жыў, як усе, бо ў 91-м з-за сваёй сьціпласьці ня змог спытаць у таго спадара, дзе ён дастаў гэткую газэту. Я вучыўся ў тэхнікуме ў Баранавічах у часы незалежнасьці ў 1991—1994 гг. Тады і там было нармалёвае беларускае балота.

Калі я пачаў Вас чытаць, мне было вельмі цяжка разумець вашыя тэксты. Але я рабіў гэта сіламоц, бо ў гэтых словах было нешта, што мне было так патрэбна. З часам я прывык і да “ня” і да “ь”. І зараз, калі я чытаю тэксты на “калгасаўцы”, “ня” і “ь” я стаўлю “аўтаматам”.

Тое, што Вы рабілі і робіце – гэта добра, але таго недастаткова. Праўда, некаторыя хібы Вы пачалі выпраўляць. Мне падабаецца, што Вы час ад часу друкуеце “правакатараў”. Яны прымушаюць рухацца. С.Адамовіч, Іван Залупа і іншыя трохі варушаць мае глузды. У Менску можа гэта ня так цяжка, а ў правінцыі вельмі хутка прывыкаеш да “нармальнага” жыцьця.

Мая цётка — настаўніца ў вясковай школе. На жаль, бачымся мы вельмі рэдка, і толькі ў 97-м годзе я Вас прэзэнтаваў ёй. На маё зьдзіўленьне, яна аб Вас нават ня чула. А школа ў іх паўнагодка і, здаецца, немаленькая. І хоць яна трохі звышэмацыйна ставілася да маіх разважлівых адносін да БНФ (нават сьліна ляцела), але дамовіцца зь ёю вельмі проста. Бо ў яе ёсьць Беларускі дух.

Таму да Вас у мяне ёсьць пажаданьне. Больш рэпрэзэнтуйцеся. Каб Вас ведалі ня толькі тыя, хто разумее, але і тыя, хто не разумее Вас. Каб прывыкалі да нас. Бо беларускасьць — гэта яшчэ ня ўсё.

Адам Браніцкі, Баранавічы


Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць