Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Які тэрмін прыдатнасьці ў прэзыдэнцкага тэфлёну?

Экспэрты прадракаюць зьніжэньне рэйтынгу Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Са стосу сьвежай аналітыкі НІСЭПД многія адразу вылузваюць зьвесткі пра рэйтынг дзейнага кіраўніка. Пакуль што атрымліваецца як у тым анэкдоце: "Не дачакаецеся!" :-)

Сапраўды, "нафтагазавая вайна" амаль што не пахіснула электаральны рэйтынг Лукашэнкі. У мінулым месяцы за яго былі гатовыя прагаласаваць 48%. Для параўнаньня: летась у лістападзе было 49,7%. Хаця за гэты самы час болей чым удвая вырасла доля пэсымістаў — тых, хто лічыць, што сацыяльна-эканамічная сытуацыя цягам найбліжэйшых гадоў пагоршыцца. Вось і разважаюць аналітыкі НІСЭПД: чаму ж не авалодвае масамі сакрамэнтальнае пытаньне "хто вінаваты?" (пры тым што, як вядома, "у краіне адзін палітык" :-).

Хоцькі-няхоцькі згадваецца мэтафара "тэфлёнавы прэзыдэнт". Так некалі амэрыканскія палітолягі называлі цяпер ужо нябожчыка Рэйгана. Ніякія палітычныя правалы, ніякія публічна вымаўленыя глупствы да ягонай рэпутацыі не прыліпалі. Ну натуральны тэфлён!

Мы тады гэтага дзівоснага матар'ялу ня ведалі, смажылі скваркі на чыгунных патэльнях. Але вось надышла эпоха беларускага палітычнага тэфлёну… І многім ужо карціць даведацца, ці вялікі ў яго тэрмін прыдатнасьці :-)

Аналітыкі НІСЭПД тлумачаць фэномэн Лукашэнкавага рэйтынгу самой прыродай пэрсаналісцкай улады. Маўляў, для бальшыні беларусаў "ён — наша ўсё". А бальшыня пакуль што захоўвае нейкую ірацыянальную веру ў працяг беларускай стабільнасьці. Гэты варыянт будучыні лічаць імаверным дзьве траціны (65,5%) суайчыньнікаў. Адначасна практычна столькі ж (62,8%) дапускаюць новы канфлікт з Расеяй. Чым толькі падкрэсльліваецца ірацыяналізм надзеі на стабільнасьць.

Як бы там ні было, пакуль што доўжыцца спажывецкі бум. Эканамісты дзівяцца: беларусы страцілі традыцыйнае пачуцьцё ашчаднасьці! Зрэшцы, няцяжка зразумець: пасьля эпохі дэфіцытаў, балянсаваньня на мяжы галечы (у 1999-м — ці памятаеце? — сярэдні заробак быў 37 даляраў!) хочацца жыць па-людзку тут і цяпер.

І вось тут тоіцца спружына калізіі. Сацыёлягі прадракаюць: неўзабаве рэйтынг дзейнага кіраўніка пачне спаўзаць. Бо запаволіўся рост рэальных заробкаў, сем месяцаў не пераглядаліся пэнсіі і г.д. Заўважнае спаўзаньне рэйтынгу прэзыдэнта ўжо назіралася пасьля выбараў 2001 году, калі ўлада мусіла перавесьці дух пасьля забесьпячэньня ўсімі праўдамі і няпраўдамі сакральных 100 даляраў месячнага заробку.

Але неўзабаве запрацаваў на ўсю моц "нафтавы афшор", і заробак пагналі да новай сакральнай лічбы — $250. Адпаведна зноў палез угору і рэйтынг.

Зараз афшор зачынены. На падыходзе больш адчувальныя наступствы новай энэргетычнай палітыкі Расеі (ды яшчэ і Эўразьвяз падціскае). Калі псыхалягічна не гатовы да крызісу шараговы электарат на сваіх кашальках зьведае адмоўны эканамічны трэнд, то разьвітаньне з ілюзіямі можа быць вельмі непрыемным для кіроўных вярхоў, мяркуюць экспэрты.

Сапраўды, дасюль стаіць уваччу "пралетарскі флэш-моб" красавіка 1991 году — тэрмаядравы выкід бунтоўнай энэргіі ў самай рахманай савецкай рэспубліцы з выхадам ста тысячаў працаўнікоў на плошчу Леніна.

Можа абысьціся і бяз плошчы — дастаткова фінансавай панікі з масавым забіраньнем ашчаджэньняў. Таму і кажа архітэктар "беларускага цуду": страшная не апазыцыя, страшны дэфолт!

P.S. Сярод чытачоў амаль што заўжды знаходзяцца скептыкі, якія апрыёры ставяць пад сумнеў лічбы НІСЭПД. Асабліва калі яны не абяцаюць хуткага краху нялюбага рэжыму :-)

Я мяркую, што ўсё падлічваецца прафэсійна і сумленна. Іншая рэч, што наша своеасаблівая палітычная рэальнасьць можа ствараць эфэкт крывога люстэрка. У тым сэнсе, які дасьціпна сфармуляваў палітоляг Сяргей Панькоўскі: няма сэнсу пытацца пра стаўленьне да "Сьнікерса" у краіне, дзе прадаецца толькі "Марс"!

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв31

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць