Архіў

Паштовая скрынка.

***

12 лістапада.

Алесю К. зь Менску. Сабачыя гісторыі ў Вас атрымаліся прыватныя. Багата хто з чытачоў не зразумее, пра што гаворка.

Рому П. з mail.ru. Пытаньне пра кабарэ перашлем аўтару.

Жаньне Н. зь Менску. Ахвяруйце тады гэтыя грошы, гэтую кватэру на беларускі рух.

Дарылі Л. з Залесься. На жаль, ваш матэрыял запазьніўся на два тыдні — пра такія падзеі трэба паведамляць хутка, бо інфармацыя мае ўласьцівасьць старэць. Апроч таго, пішучы пра сустрэчу з паэткай, Вы не пазначылі, у які ж дзень яна была, а сказаўшы пра “ўнікальны пагляд” спн.Іпатавай на нашу гісторыю не адзначаеце, у чым ягоная ўнікальнасьць. Улічыце гэта, калі ласка, як будзеце яшчэ нам пісаць.

С. зь Менску. За добрыя словы і за запрашэньне вялікі дзякуй.

Сяргею Б. з Гомеля. З “Днямі санітараў” тая ж праблема што і раней: стыль ёсьць — сюжэтнага стрыжню няма. Назьбірана ўсяго-ўсякага. Не газэтная рэч.

Разаліі Р. зь Менску. Газэта не магла прысьвяціць той нумар тэме захопу заложнікаў у Маскве, бо яны здарыліся, калі газэта падпісвалася ў друк, і зьмяніць яе мы ўжо не маглі. Мы мусілі прааналізаваць усе галоўныя падзеі тыдня — у тым ліку і канфлікт вакол Нямцова. Пагледзеце наступны нумар — там напісана болей.

Міколу Б. з Дубровы. Зрабіць даведнік, як Вы прапануеце, мы наўрад ці пакуль здолеем. Абмяжуемся, відаць, вялікім выніковым Калядным нумарам.

Алене з Магілева. Магілеўскіх ТБМаўцаў узначальвае сп.Міхась Булавацкі. Зь ім можна скантактавацца, даслаўшы ліст на адрас: 212030, г.Магілеў, а/с 3.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў13

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў13

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць