Архіў

Матрыца-мама, Зіён-тата

Бум вакол выхаду апошняй «Матрыцы» адсунуў на задні плян нават спрадвечныя для беларусаў праблемы — «Дзе дагнацца?» і «Дзе Ганчар?».

Ці можна разглядаць кампутарную герылью жыхароў Зіёну як беларускую мадэль палітычнага супраціву ХХІ ст.?

Вялікая ілюзія часьцяком уплывала на формы палітычнай барацьбы. Банда Баадэр-Майнгоф пачала чысьціць банкаўскія касы, нагледзеўшыся прыгодаў Боні і Клайда ды Фантамаса. Акрамя таго, сынэма — куцюр’е іміджу палітыкаў. Клішэ беларускага нацыяналіста — вусач у вышыванай кашулі — быў зьлеплены савецкім кінэматографам. Калякін відавочна косіць пад героя карціны «Камуніст».

У Беларусі «Матрыца» прырэчаная мець большы, чым дзе ў сьвеце, палітычны рэзананс. Ідэю матрычнага рабства-быцьця запраграмаванай сьвядомасьці вельмі лёгка экстрапаляваць на беларускую рэчаіснасьць. Адныя толькі прагрузы запісвацца ў БРСМ выклікаюць асацыяцыю з прыстаўленымі да патыліцы датчыкамі і іншым інвэнтаром машыннага прыгнёту. Толькі самы тупы моладзевы апазыцыйны лідэр, агітуючы шкаляроў у паход на піва замест абавязковага прагляду «Настасьсі Слуцкай», міне вобразы кібэрінсургентаў.

Аднак не сьпяшайцеся гнуць лыжкі поглядам і скакаць з даху на дах. Калі прыгледзецца да існай мадэлі апазыцыі, выявіцца, што яна даўно змагаецца паводле запаветаў Морфэўса. Існуе лукашэнкаўская Матрыца, і існуюць апазыцыянэры. У сваёй цялеснай рэчаіснасьці яны «прапісаныя» на караблях (штаб-кватэрах) і ў калёніі Зіёне (Захад). Дэмакраты працуюць і, як антыматрычныя партызаны, знаходзяць нэафітаў ды прапануюць дзьве таблеткі: хочаш заставацца быдлам або стаць прадстаўніком эўрапейскай эліты — абраным?

Эўрапейская абранасьць разглядаецца як галоўны дэтэрмінант прыналежнасьці да апазыцыі, аднак яна пазбаўляе яе прадстаўнікоў «вольнага выбару». Гэта добра ілюструе гісторыя Пашы Севярынца. На пачатку паліткар’еры лідэра «Маладога фронту» яго паводзіны падаваліся як праява якасьцяў звычайнага чалавека, іншымі словамі — «матрычнасьці». Сёньня сваёй пылкай верай беларускі Нэо амаль перамог рэчаіснасьць-матрыцу.

Між тым не абранасьць, а матрыца вызваляе сьмяротныя грахі і чалавечыя пачуцьці. Прыгадаем эпізоды фільму: славалюбства і залежнасьць ад алькаголю (Сайфэр), злосьць (паліцэйскія, якія ненавідзяць агентаў), нават вострае пачуцьцё прыватнай уласнасьці — эмацыйная рэакцыя мінака, у якога Нэо стырыў мабільнік, — усё гэта дае якраз матрыца. А партызаны-апазыцыянэры чым бліжэйшыя да статусу поўнай абранасьці, тым больш ператвараюцца ў чыстыя функцыі сюжэту супрацьстаяньня матрыцы і апазыцыі. Дарэчы, у адпаведнасьці з «Матрыцай-2», апазыцыя ёсьць абавязковым экспэрымэнтальным элемэнтам сыстэмы.

Прапаную шукаць кінапрататып мадэлі паўстаньня ў іншых блякбастэрах. Кажуць, што ў Галівудзе здымаюць другую частку «Хто падставіў труса Роджэра».

Лёлік Ушкін,шалёны санкюлёт

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны15

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны15

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць