Архіў

Андрэй Хадановіч

Памяці дрэваў

На вуліцы, што галіма завецца Маркса,

дзе нават Карэніным гідка трапляць пад колы,

філфак, бы юнак на дапросе, цьвёрда трымаўся

у шэрым будынку Вышэйшай Партыйнай Школы.

І мы пачуваліся б тут, нібы на вакзале,

і ўсё было б тут паскудна, калі б ня дрэвы,

якія штогоду ў вясновай канцэртнай залі

выконвалі ролю ў бэза на разагрэве.

Вы ўчора яшчэ дажджом сьцякалі па кроплі,

цяклі за каўнер і тушшу паўзьлі па твары —

зялёныя, як ружовыя нашы соплі,

ружовыя, як зялёныя нашы мары.

Як файна ля вас разьліўное піва пілося

пад рыбу з шыкоўным іменем путасу,

а ўчора ад вас нічога не засталося,

і толькі ружовыя соплі ў носе нясу.

Бо вас паскідалі трупамі каля ўзбочча,

і гэтыя згадкі, і гэтыя словы ня лек вам,

ды толькі мясцовы паэт упарта балбоча,

складаючы штось зь недарэчнай назваю рэквіем.

Яму па-любому, як правільна — «дрэваў» ці «дрэў»,

бо ўчора ён не сустрэў вас — і захварэў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць