Такі вынік першых чатырох месяцаў гэтага году. Пра гэта заявіў сёньня на супольным паседжаньні палатаў парлямэнту віцэ‑прэм’ер Віктар Бура.
Такі вынік першых чатырох месяцаў гэтага году. Пра гэта заявіў сёньня на супольным паседжаньні палатаў парлямэнту віцэ‑прэм’ер Віктар Бура. Ён канстатаваў, што ад’емнае сальда расьце за кошт прамежкавага і энэргетычнага імпарту, а таксама інвэстыцыйнага і спажывецкага.
Віктар Бура зазначыў, што вырашальным быў уплыў гандлю энэргетычнымі таварамі. Экспарт нафтапрадуктаў зьнізіўся за 4 месяцы на $205,1 млн, а экспарт беларускай нафты зусім не ажыцьцяўляўся. «Агульныя страты экспарту па гэтых двух таварах склалі $430 млн».
Агульны кошт імпарту нафты зьнізіўся на $237 млн. празь зьніжэньне фізычных аб’ёмаў. У той жа час пастаўкі газу ўзрасьлі на $359 млн праз рост цэнаў на яго. На $13 млн узрос імпарт электраэнэргіі.
У выніку за 4 месяцы ад’емнае сальда па гандлі таварамі дасягнула $1,2 млрд. Але яго ўдалося на траціну кампэнсаваць за кошт андлю паслугамі.
Якія прагнозы? «Многае будзе залежаць ад вырашэньня пытаньня паставак нафты, экспарту нафтапрадуктаў, загрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў», — дадаў Віктар Бура.
Каментары