Архіў

«17 кастрычніка — гэта 11 верасьня»

Мікола Бусел у №45 узьняў важную тэму: што рабіць далей нацыянальнаму руху.

Сп.Мікола на першы плян ставіць адукацыю грамадзтва і зьяднаньне бізнэсу і палітыкі. Як у нас кажуць, найлепшы бізнэс — гэта палітыка, але хай сп.Бусел паспрабуе прайсьці са скрыняй па кірмашы, тлумачачы зьмерзлым гандлярам, што ахвяраваныя грошы пойдуць на выданьне газэты. Калі атрымае нешта ад 5% дробных бізнэсоўцаў, гэта будзе файна. Наш дробны бізнэс — гэта не эўрапейская сярэдняя кляса, а тыя ж сялянскія дзеці, што вырваліся ў горад. Сярэдняй клясай, дасьць бог, стануць іх дзеці (дарэчы, ва Ўкраіне так і адбываецца — большасьць моладзі зарабляе грошы на эўрапейскіх шабашках, а дахаты вяртаецца, каб распачаць уласную справу). Нашы ж прыватнікі гуртуюцца, толькі калі іх прыціснуць. Тады ўспамінаюць і пра свабодныя прафсаюзы. Давялося назіраць, як адмахваліся гандляры садавіною ад прапаноў далучыцца да страйку, калі выганялі з кірмашу гандляроў скурай і апаратурай. Іх гэта ня тычыцца… а тутака аддаць грошы на нейкую газэту?

Дый за апошнія 10 год такіх «Грамадзкіх пэрспэктыў» і «Са сьцягам часу» фармату А4 выдавалася столькі… На жаль, чыталі іх толькі самі аўтары.

Народ жа глядзіць тэлевізар і чытае толькі расклад перадач. І купляюць пэнсіянэркі суботнюю «СБ», бо танная, «праграма ё і паперы шмат». Таму брашура, напісаная «гісторыкам-патрыётам на ключавыя тэмы», шмат карысьці не прынясе. Хіба што коміксы глядзеліся б…

Цікавая думка пра патрэбу палітычнае адукацыі мастацкімі сродкамі. Але заказы на вершы і карыкатуры — здаецца, было ўжо ўсё гэта за саветамі… Уяўляю: сядзіць сп.Лябедзька і факсуе ў Саюз пісьменьнікаў з патрабаваньнем даць справаздачу аб выкананьні партыйных замоў. Чаму замест фэльетону выйшаў верш, а мастак малоціць абстракцыянізмы…

Згодны, трэба мець плян. Доўгатэрміновы, ад выбараў да выбараў. Трэба пралічваць і прадбачыць крокі чыноўнікаў. Тое ж пытаньне зь юрыдычнымі адрасамі паўстала даўно, але, нягледзячы на лямант з рэгіёнаў, у Менску на тое не зважалі. Ніхто не сабраў грошай, каб прыдбаць хаткі для суполак і рэгістраваць на іх юрадрасы. А на падворку можна было б і сьвяты адзначаць, і сьцягі вывешваць…

Дзякуй сп.Буслу. Такія дыспуты выяўляюць слабыя бакі ідэй і прадукуюць новыя. Ды ці чытаюць іх нашы дэмакратычныя лідэры? Іх у рэгіёнах ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць… Відаць, адпачываюць на міжвыбарных вакацыях.

Руслан Равяка, Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць