Эканоміка

Беларусь сёлета плануе сабраць 1,2 млн тон бульбы і павялічыць яе экспарт у Расію

Мінсельгасхарч Беларусі прапрацоўвае магчымасць заключэння доўгатэрміновых дагавораў на пастаўку бульбы ў Карэлію, Волагду і Мурманск.

Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела па вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч.

«У асноўным мы экспартуем бульбу па доўгатэрміновых дагаворах, якія заключаны паміж рэспубліканскай асацыяцыяй «Бульбаплодаагародніна» і такімі рэгіёнамі суседняй краіны, як Ленінградская, Калінінградская, Маскоўская вобласці. Нашу бульбу хацелі б бачыць на сваіх рынках і больш паўночныя рэгіёны Расіі, напрыклад, Мурманская і Валагодская вобласці, Карэлія. З імі мы цяпер прапрацоўваем новыя доўгатэрміновыя дагаворы», — адзначыла прадстаўнік Мінсельгасхарча.

У бягучым годзе ўжо экспартавана каля 40 тыс. т бульбы новага ўраджаю, што складае 102 працэнты да верасня 2013 года. Практычна ўсе пастаўкі бульбы прыпадаюць на блізкія рэгіёны Расіі.

Цяпер бульба ў Беларусі ўбрана на 35 тыс. га, або 76 працэнтах адведзеных пад гэту культуру плошчаў. Тэмпы ўборкі складаюць 140 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Усяго плануецца сабраць 1,2 млн т бульбы. «Мы практычна ўжо дасягнулі мільённай мяжы: у сельскагаспадарчых арганізацыях атрымана 868 тыс. т бульбы і яшчэ 124 тыс. т — у фермерскіх гаспадарках», — паведаміла Тацяна Карбановіч. Плануецца, што 250 тыс. т бульбы пойдуць у насенны фонд, 179 тыс. т — на прамперапрацоўку, яшчэ каля 71 тыс. т увойдзе ў стабілізацыйны фонд на міжсезонны перыяд 2014-2015 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

Кіраўнік дыяспары беларусаў у Крыме выступіў у падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны3

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце5

Карпянкоў: Летась у Беларусі размініравалі каля 520 дронаў, трэць з іх — баявыя1

Тры метэазонды прызямліліся ў Беластоку2

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць