Балгарыя рэзка адрэагавала на расійскую выставу пра «вызваленне Еўропы»
Міністэрства замежных спраў Балгарыі параіла Расіі ўстрымацца ад «сумнеўных» выказванняў аб вызваленчай ролі СССР у Другой сусветнай вайне.

Заява была зроблена ў сувязі з адкрыццём 9 верасня выставы «75-годдзе вызвалення Усходняй Еўропы ад нацызму», якую арганізоўвае пасольства Расіі ў Сафіі.
«Не адмаўляючы ўнёску СССР у разгром нацызму ў Еўропе, мы не павінны заплюшчваць вочы на тое, што штыкі савецкай арміі прынеслі народам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паўстагоддзя рэпрэсій, задушэння грамадзянскага сумлення, дэфармаванага эканамічнага развіцця і адарванасці ад дынамікі працэсаў у развітых еўрапейскіх краінах», — заявілі ў МЗС Балгарыі.
-
Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей
-
Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме
-
Кіраўнік «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль заклікала да паставак нафты з Расіі
Каментары