Свет

МЗС Літвы: Мы не можам лічыць Лукашэнку законна абраным лідарам. Ціханоўская — лідар Беларусі

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус. Фота Надзеі Бужан

Літва, як і Еўрапейскі саюз, не прызнае вынікі праведзеных у жніўні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а такім чынам не можа лічыць Аляксандра Лукашэнку законным лідарам, абраным народам. Пра гэта TUT.BY заявілі ў МЗС Літвы.

Сейм Літвы 10 верасня выпусціў рэзалюцыю, у якой экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і Каардынацыйная рада названая адзінымі законнымі прадстаўнікамі беларускага народа. Таксама ў рэзалюцыі Аляксандр Лукашэнка названы «нелегітымным беларускім лідарам».

У МЗС Літвы адзначаюць, што Літву і Беларусь звязвае не толькі геаграфічнае суседства.

— Наша краіна адчувае эмацыйную блізкасць з людзьмі, якія вядуць барацьбу за сваю свабоду ў Беларусі. Мы ведаем, што супраць гэтых людзей прымяняецца сіла, яны падвяргаюцца катаванням. Літва, як і Еўрапейскі саюз у цэлым, не мае маральнага права заставацца ў баку ва ўмовах, калі відавочным чынам фальсіфікуюцца выбары, адбываюцца маштабныя парушэнні правоў чалавека і парушаюцца дэмакратычныя каштоўнасці ў Беларусі, — гаворыцца ў каментары замежнапалітычнага ведамства.

У МЗС лічаць, што адзіны шлях пераадолення палітычнага крызісу — пачатак дыялогу з грамадзянскай супольнасцю, якое прадстаўляе Святлана Ціханоўская і Каардынацыйная рада.

— Мы лічым Святлану Ціханоўскую нацыянальным лідарам Рэспублікі Беларусь. Літва зацікаўлена ў развіцці ўсебаковых добрасуседскіх адносін са свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларуссю, — заявілі ў МЗС.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»22

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць