Грамадства

У лідара ўкраінцаў Берасцейшчыны прайшоў ператрус

У лідара ўкраінцаў Берасцейшчыны, старшыні Украінскага навукова-педагагічнага саюза «Берагіня» Віктара Місіюка прайшоў ператрус. За апошні месяц, як сам напісаў у Фэйсбуку, ён патрапіў пад пераслед ужо другі раз, і гэта яўна звязана з вайной ва Украіне.

Віктар Місіюк. Фота: Фэйсбук

Віктар Місіюк напісаў:

«Пасля таго як 8 сакавіка 2022 года сілавікі сарвалі ўзгодненае з гарадской адміністрацыяй традыцыйнае ўскладанне кветак да помніка Тараса Шаўчэнкі (афіцыйнай інфармацыі ні пра забарону, ні пра перанос не было) мяне і як мінімум яшчэ аднаго жыхара Берасця змясцілі ў камеру.

Але на гэтым ціск не скончыўся. Праз некаторы час мяне папрасілі напісаць заяву аб звальненні, хоць ніякіх прэтэнзій па працы не было. А сёння прыйшлі з ператрусам і забралі аргтэхніку.

У санкцыі на ператрус было напісана, што я магу быць датычны да пагаршэння эстэтычнага аблічча горада шляхам развешвання на іх чагосьці незаконнага.

Разумею, што ўсё напісанае мной выглядае як жарт ці выдумка. Але такая рэальнасць.

Не ведаю, як плануюць вяртаць законнасць, нармалізаваць стаўленне да прадстаўнікоў украінскай грамады Берасцейшчыны. Пакуль я такіх шляхоў не бачу.

Бачу толькі свядомае стварэнне патавай сітуацыі, высмоктванне з пальца надуманых парушэнняў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць