Лукашэнка пра хакераў: Гэта безабразіе, але іншы раз глядзіш і ганарышся
«Вядома ж, гэта абы-што [безабразіе], але часам глядзіш і ганарышся тым, што гэтыя людзі ўмеюць рабіць», — так выказаўся Аляксандр Лукашэнка ў часе адказаў на пытанні дэпутатаў пасля свайго звароту да нацыянальнага сходу.
«Я гляджу ўчора сюжэт — арыштавалі там нашых беларускіх хлопцаў, якія скралі там пад 200 мільёнаў тысяч даляраў у гэтых крамах. Гэта ж трэба ўлезці туды, выцягнуць і працаваць гадамі!».
Далей ён перавёў гаворку на важнасць тэхнічна падрыхтаваных спецыялістаў. Ён адзначыў, што апошні тэракт таксама расследаваўся камп’ютарнымі метадамі.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары