Грамадства

Мінімальную адзнаку па ЦТ падымуць да 10 балаў

Льготы сельскім школьнікам скасуюць.

У наступным годзе дапушчальны мінімум адзнакі па цэнтралізаваным тэставанні для ўдзелу ва ўступнай кампаніі ў ВНУ плануецца павысіць да 10 балаў або нават вышэй, заявіў 13 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Паводле яго слоў, гэта будзе садзейнічаць павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Сёлета з такой жа мэтай упершыню было прынята рашэнне не дапускаць да ўдзелу ва ўступнай кампаніі ў ВНУ ўдзельнікаў ЦТ, якія набралі менш чым 7 балаў. Парог у 7 балаў не пераадолелі 11,27%, тэстуемых па матэматыцы, больш за 9% — па фізіцы і ад 0,04 да 3,67% — удзельнікаў ЦТ па іншых прадметах, паведаміў першы намеснік міністра.

У наступным годзе плануецца адмяніць раздзельны конкурс для гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі.
Вынікі ЦТ гарадскіх і сельскіх абітурыентаў сёлета супастаўныя, а па трох прадметах — геаграфіі, французскай і іспанскай мове — выпускнікі сельскіх школ паказалі нават больш высокія вынікі.

Паводле слоў першага намесніка міністра, працягнецца таксама праца па скарачэнні колькасці завочнікаў.
«За апошнія тры гады прапорцыя мяняецца ў бок павелічэння студэнтаў стацыянару. Калі ў прыватных ВНУ два гады таму на дзённым вучыліся 30% і 70% на завочнай форме, то летась — 34% і 66%, а сёлета — 47% і 53%», — адзначыў Жук. Паводле яго слоў, у наступным годзе колькасць завочнікаў яшчэ скароціцца. Акрамя таго, плануецца вылучыць патрабаванне аб тым, каб студэнты-завочнікі працавалі па профілю будучай спецыяльнасці — «пажадана з першага курса, у крайнім выпадку — з другога».

Жук таксама паведаміў, што плануецца пашыраць мэтавы прыём на педагагічныя спецыяльнасці для тых, хто гатовы працаваць у сельскай мясцовасці.
Сёння ён дасягае да 30% ад кантрольных лічбаў прыёму.

Акрамя таго, у наступным годзе плануецца павялічыць прыём на спецыяльнасці прыродазнаўча-навуковага, тэхніка-тэхналагічнага і будаўнічага кірункаў і скарачэння прыёму на юрыдычныя, эканамічныя і гуманітарныя спецыяльнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт10

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць