Архіў

Куды падзеліся шчучынскія дзеці

Дзяржаўныя мас-мэдыя распаўсюдзілі інфармацыю пра польскіх дзяцей са Шчучына, пацярпелых ад канфлікту вакол Саюзу палякаў. (Што дзіўна, колькасьць дзяцей падаюць па-рознаму: спачатку пра 50, «СБ — Беларусь сегодня» ў аўторкавым нумары гаворыць ужо пра «амаль 100».) Маўляў, палякі з гораду Алецка сьпярша запрасілі групу на адпачынак, а потым адмовілі, бо кіраўнік шчучынскай філіі Віктар Богдан падтрымаў Тадэвуша Кручкоўскага (у тым ліку і ў выступе на БТ). Вінаватым ва ўсім назвалі Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні: яно, маўляў, ня выдала візы дзецям. Газэта «СБ — Беларусь сегодня» зазначыла з гонарам, што «адпачынак школьнікаў не сапсаваны. Іх з задавальненьнем прыняў дзіцячы аздараўленчы летнік «Купалінка» прадпрыемства «Горадня-Азот».

Кіраўнік гарадзенскай філіі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Павал Мажэйка ўзяўся праверыць інфармацыю. Што ж аказалася? «Кожнага з бацькоў гэтых дзяцей абзванілі пэрсанальна і аформілі ім візы. Ужо каля тыдня таму яны выехалі ў Польшчу. Што за дзеці цяпер адпачываюць у «Купалінцы»? Ня ведаю. Магчыма, там і ёсьць дзеці этнічных палякаў. Але дакладна, што гэта ня тая група, якая падавала заяўкі на візы ў Польшчу».

Тым часам найбуйнейшая польская арганізацыя «Вспульнота польска», аналяг нашай «Бацькаўшчыны», сапраўды адраклася кантактаў з Шчучынскай філіяй СПБ, бо В.Богдан з уласнай ахвоты выступіў у фільме «Хто замовіў Саюз палякаў», які, на думку «Вспульноты», ня проста антыпольскі, але і адкрыта распальвае нацыянальную варожасьць. Адзін з кіраўнікоў «Польскай садружнасьці» Анджэй Хадкевіч заявіў: «Нельга супрацоўнічаць зь людзьмі, якія супрацоўнічаюць зь беларускім КДБ. Яны бэсьцяць Польшчу і хочуць адначасова накіроўваць у Польшчу дзяцей».

Што да дачкі Віктара Богдана, якую, паводле беларускага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі, «выкінулі з адной з польскіх ВНУ», дык аказалася, што ёй папросту… не хапіла балаў, каб паступіць у Гданьскі ўнівэрсытэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць