Архіў

Падвойны страх

Выбухі ў Віцебску стварылі паніку нацыянальнага маштабу.

Паўмесяца таму ў мэтро давялося чуць, як жаночы голас з узмацняльнікаў заклікаў пасажыраў быць пільнымі і паведамляць міліцыі пра пакінутыя без нагляду рэчы. У мэтах прадухіленьня тэрактаў. «Якія тэракты ў мірнай Беларусі? — падумалася. — Наганяюць паніку на пустым месцы». Як выявілася, не на пустым.

14 верасьня на вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебску адбыўся выбух. Два мінакі былі параненыя. 22 верасьня — яшчэ адзін выбух, зноў у Віцебску, таксама ў цэнтры, на той самай вуліцы Леніна. Гэтым разам параненых — больш за тры дзясяткі. Шасьці асоба давялося рабіць тэрміновыя апэрацыі, каб выратаваць жыцьцё.

Калі рэакцыяй людзей на першы выбух было збольшага зьдзіўленьне ды перапуд, дык на другі — амаль паніка. Зьявіліся чуткі пра тое, што насамрэч выбухнула не адна бомба, а некалькі, што колькасьць параненых нашмат большая, ёсьць забітыя. Пачаліся тэлефанаваньні ў міліцыю пра закладзеную выбухоўку. Гістэрыя дакацілася да сталіцы — увечары наступнага дня на рагу вуліцаў Залатая Горка і Казлова былі нацягнутыя міліцэйскія стужкі. Сапёры ў скафандрах асьцярожна аглядалі аглядалі вялікі чорны плястыкавы мех, які стаяў ля пешаходнага пераходу. Нараніцу мех валяўся там, дзе яго і адшукалі — з прарэхі ў плястыку вывалілася жоўтае лісьце.

Магчыма, нехта пачаў наўмысна распускаць тыя плёткі, але найхутчэй яны зьявіліся нармальнай рэакцыяй людзей на ненармальнае асьвятленьне падзеі ў афіцыйных мэдыях — празь некалькі гадзінаў пасьля выбуху навіны тэлебачаньня пра падзеі ў Віцебску маўчалі (падзеяй дня быў зьезд БРСМ), і толькі радыё давала скупую інфармацыю.

Адны віцьбічы кажуць пра тое, што выбух — гэта «разборкі» паміж этнічна-мафіёзнымі групоўкамі. Найчасьцей узгадваюць азэрбайджанцаў і цыганоў. Іншыя сьцьвярджаюць, што горад даўным-даўно падзелены, і крымінальнага сьледу шукаць ня варта. Міліцыя адкінула вэрсію тэракту, і кажа пра «злосных хуліганаў». Паводле яе сьцьверджаньняў, бомба была зробленая непрафэсійна. Ня выключана, што выбух — справа рук вар’ята, чые дзеяньні ўвогуле немагчыма патлумачыць звычайнай лёгікай.

Віцебскія выбухі паказалі, што славутая беларуская стабільнасьць ды спакой — фікцыя. Патрэбна толькі імгненьне, каб ад іх не засталося і сьледу. Папулярнасьці ўлады гэта не спрыяе. Праўда, у доўгатэрміновай пэрспэктыве выбухі, хто б ні быў іх «аўтарам», могуць дапамагчы дзяржаве ўзмацніць рэпрэсіўную машыну. Віцебская міліцыя ўжо папярэдзіла, што будзе праводзіць асабісты дагляд усіх падазроных. У горад уведзеныя дадатковыя сілы аховы парадку з сабакамі. У кватэрах шэрагу маладых віцебскіх актывістаў апазыцыі праведзеныя ператрусы. Ня выключана, што арганізатараў выбуху ў Віцебску будуць шукаць бясконца, як амэрыканцы бэн Ладэна — напалоханым грамадзтвам лягчэй кіраваць. Калі, вядома, страх не перарасьце ў злосьць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць