Архіў

Кулікова капліца

Дождж, які апанаваў туманны Менск у нядзелю, апоўдні сьціх. Адкрыцьцё мэмарыялу на магіле Яўгена Куліка і ягонай маці было асьветленае сонцам. «Калі Караткевіча хавалі, таксама сьпярша быў дождж, а потым сонца выйшла», — напаўголасу зазначыў нехта з прысутных.

Стылізаваную гранітную каплічку з манаграмай ЯК (праца Віктара Маркаўца) упрыгожыла вялікае бел-чырвона-белае палотнішча — сьцяг, эскіз якога намаляваў Я.Кулік і які ў 1991 г. стаў дзяржаўным.

На Кальварыйскія могілкі сабраліся тры дзясяткі чалавек, пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі.

Выдавец Зьміцер Санько зазначыў, што ў асобе Я.Куліка мы мелі найперш маральнага аўтарытэта. У прамовах выступоўцы згадвалі Кулікову майстэрню «На паддашку», якая была кузьняй нацыянальнай думкі. Згадвалі дзейнасьць мастака пры ўтварэньні Беларускага народнага фронту.

Ушанаваньне памяці Куліка працягнулася ў кавярні «Фальварак Добрыя Мысьлі»: тут адкрылася выстава ягоных твораў — пэйзажы, партрэты, натурморты. Тут гучала менш патэтычных прамоваў і больш сяброўскіх успамінаў. Алесь Марачкін згадаў, што менавіта Кулік прапанаваў назву «Пагоня» для мастакоўскай суполкі, задуманай Міколам Купавам. Куліка называлі «геніяльным экспазыцыяністам»: над разьмяшчэньнем твораў на выставе ён мог працаваць бяз стомы — аднаго разу працаваў над разьмяшчэньнем 5 карцінаў з раніцы да вечара.

Неаднаразова згадвалі энцыкляпэдычныя веды мастака што да беларускага мастацтва й этнаграфіі. Так, Алесю Шатэрніку падчас працы над скульптурай «Колас-настаўнік» Кулік маляваў поршні — характэрны сялянскі абутак. З.Санько прыгадаў паштоўку з нацыянальнай сымболікай, якую мастак намаляваў у 1980 г. да 1000-годзьдзя Беларусі. Разасланая па беларускіх дзеячах, яна невядомым чынам патрапіла на Захад і была растыражаваная як «Падпольнае выдавецтва ў Беларусі». Пад ціскам КГБ Кулік мусіў выступіць супраць «бебурнацаў», аднак знайшоў геніяльнае выйсьце: у інтэрвію газэце «Голас Радзімы» ён абурыўся парушэньнем ягоных аўтарскіх правоў, не адмаўляючыся ад самой паштоўкі.

P.S. Грошай, сабраных сваякамі й сябрамі Яўгена Куліка, не хапіла цалкам расплаціцца за ўзьвядзеньне мэмарыялу. Ахвотныя дапамагчы ў гэтай сьвятой справе могуць зьвяртацца з ахвяраваньнямі на тэл. 286-00-75, 400-89-86. Тутсама прымаюцца ахвяраваньні на выданьне альбому твораў мастака.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць