Улада

Расія паставіць у Беларусь чатыры вучэбна-баявыя Як-130

У Мінску 18 снежня ў прысутнасці міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна, дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве РФ Аляксандра Фаміна, пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава падпісаны кантракт паміж ААТ «Карпарацыя «Іркут» і Мінабароны Беларусі на пастаўку ў 2015 годзе чатырох вучэбна-баявых самалётаў Як-130.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства.

Двухмесны вучэбна-баявы самалёт Як-130, распрацаваны АКБ імя А. С. Якаўлева, прызначаны для асноўнай і павышанай падрыхтоўкі лётчыкаў франтавой авіяцыі. Самалёт вызначаецца выдатнай манеўранасцю і сучасным бартавым радыёэлектронным абсталяваннем, характэрным для найноўшых баявых самалётаў, а таксама высокай надзейнасцю і працяглым рэсурсам.

Як-130 з’яўляецца адзіным у свеце вучэбным самалётам з аэрадынамічнай кампаноўкай і лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі дагукавога палёту, аналагічнымі сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку.

Самалёт здольны несці да 3.000 кг баявой нагрузкі (кіраванае і некіраванае ракетнае і бомбавае ўзбраенне, гарматы і г.д.) на дзевяці вонкавых вузлах падвескі.

ААТ «Карпарацыя «Іркут» выконвае кантракт на пастаўку 65 Як-130 для ВПС Расіі.

Беларусь стала першай дзяржавай — удзельніцай СНД, якая закупляе УБС Як-130.

Нагадаем, 21 верасня гэтага года, расказваючы журналістам пра вынікі сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Расія дасць Беларусі новыя сучасныя самалёты для аховы мяжы. «У нас сумесная СПА. Мы па ваенна-паветраных сілах абмеркавалі шмат пытанняў. Я папрасіў падтрымкі і яе атрымаў. Найбліжэйшым часам мы атрымаем сучасныя самалёты, каб несці дзяжурства на мяжы», — цытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. Ён растлумачыў, што ў ваенных самалётаў, якія мае Беларусь, заканчваецца рэсурс: «У ваенны час мы іх падняць можам, але ў мірны час патрэбныя новыя нармальныя самалёты. Мы пра гэта дамовіліся. Мы сваю мяжу разам з прэзідэнтам Расіі дамовіліся забяспечваць належным чынам».

Было меркаванне, што гаворка ідзе пра 18 знішчальнікаў Су-30, якія стаялі на ўзбраенні індыйскай арміі і цяпер знаходзяцца на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах. Гэта авіятэхніка належыць ААТ «Іркут». Аднак затым эксперты звярнулі ўвагу на тое, што гаворка ідзе пра самалёты для аховы мяжы, для нясення дзяжурства на мяжы. Для гэтага падыходзяць, напрыклад, вучэбна-баявыяЯк-130, але ніяк не цяжкія знішчальнікі.

Дарэчы, у лістападзе 2007 года Іркуцкі авіяцыйны завод наведаў тагачасны кіраўнік урада Беларусі Сяргей Сідорскі. У лістападзе 2009 года там пабывала дэлегацыя ВПС і войскаў СПА узброеных сіл Беларусі на чале з адным з намеснікаў камандуючага. Яны ацэньвалі магчымасць размяшчэння замовы на пастаўку Як-130 для беларускай арміі. А 3 жніўня 2010 года Ігар Азаронак, які займаў тады пасаду камандуючага ВПС і войскамі СПА, на прэс-канферэнцыі абвясціў, што беларускія ваенныя рэальна прапрацоўваюць пытанне аб набыцці Як-130.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць