Эканоміка22

«Онербанк» прададзены, «Крэдэксбанк» перайменаваны

Сайт Беларускай валютна-фондавай біржы (www.stock.bcse.by) паведаміў аб продажы 22 студзеня 100% акцый «Онербанка» за 5,1 млн. еўра.
15 млн. акцый рэалізавана па цане 125,89% ад наміналу. «Онербанк» быў зарэгістраваны як банк са 100-працэнтным іранскім капіталам. Яго заснавальнікамі сталі «Банк Рэфах Каргаран», «Банк Садэрат» і «Банк Тосее Садэрат». Статутны фонд новага банка быў сфарміраваны ў памеры 46,71 млрд. рублёў, што на дату дзяржаўнай рэгістрацыі складала ў эквіваленце больш як 11,5 млн. еўра.

Зарэгістраваныя ў Беларусі «Банк гандлёвы капітал» і «Онербанк» з іранскім капіталам (97 і 100% адпаведна) ужо паўтара года знаходзяцца пад санкцыямі ўрада ЗША.

3 жніўня 2010 года Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла «Онербанк», а таксама «Банк гандлёвы капітал» у спіс кампаній, да якіх прымяняюцца аднабаковыя санкцыі, — з-за таго што яны кантралююцца іранскімі банкаўскімі структурамі. 23 студзеня 2012 года Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да іранскага банка «Тэджарат» (у перакладзе з фарсі «гандаль»), які валодае 97% акцый «Банка гандлёвы капітал» (даныя 2010 года).

22 студзеня на сайце Нацбанка з’явілася новая назва «Крэдэксбанка» — «Інтэрпэйбанк».
Мінфін ЗША 22 мая 2012 года выказаў сур’ёзную заклапочанасць адмываннем грошай «Крэдэксбанкам». Нацбанк правёў пазапланавую праверку гэтага банка і ў канцы чэрвеня паведаміў, што даныя Мінфіна не атрымалі пацвярджэння. Пакуль невядома, з чым звязана перанайменаванне банка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць