Здароўе55

Як весці сябе пры галалёдзе

У сувязі з адлігай, што чакаецца ў Беларусі, медыкі прагназуюць усплёск галалёднага траўматызму.
Пра гэта паведаміў загадчык кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Генадзь Ураў 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Калі змяняюцца знешнія кліматычныя фактары, нашы дзяжурныя брыгады адчуваюць гэта рэзкім усплёскам траўматызму», — сказаў спецыяліст. Паводле яго слоў, калі ў звычайны дзень у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі прымаюць 40–50 чалавек з траўмамі, то пасля адлігі зімой падчас галалёду гэты паказчык узрастае да 120–130 пацыентаў. Асабліва небяспечныя ўмовы надвор’я, калі днём была адліга, а ноччу падмарозіла і ўтварыўся галалёд, які прыцерушыла снегам.

Як падкрэсліў Ураў, часцей за ўсё галалёдныя траўмы атрымліваюць людзі сталага ўзросту, у якіх парушана каардынацыя і/або ёсць захворванні апорна-рухальнай сістэмы. Дзеці часцей за ўсё траўмуюцца падчас актыўных гульняў: спуску з горкі, коўзання на каньках, сноўбордзе.

Паводле слоў спецыяліста, мясцовыя ўлады ўважліва сочаць за тым, каб пры наступленні неспрыяльнага надвор’я тэрыторыя была адпаведным чынам прыбраная.

Калі чалавек атрымаў траўму на непрыбранай тэрыторыі, то ён мае права звярнуцца ў спецыяльную канфліктную камісію. Калі яна прызнае, што гэтая траўма была атрымана па віне той ці іншай арганізацыі, то кіраўнікі гэтай арганізацыі кампенсуюць расходы на лячэнне.
«У нас ёсць такія прэцэдэнты», — зазначыў Ураў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 1

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць