Лукашэнка: Хлебазаводы прыватызаваць не будуць, мы ўжо наеліся прыватнікаў
Прадпрыемствы галіны хлебапрадуктаў павінны заставацца ў руках дзяржавы і не падлягаюць прыватызацыі.Пра гэта сёння, наведваючы Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Ланцужок: поле, пастаўкі збожжа, хлебазаводы — гэта жалезна дзяржаўныя прадпрыемствы. Іх ні ў якім разе нельга прыватызаваць. Каб больш не было размоваў,— заявіў Лукашэнка. — Усё астатняе мы не забараняем: у гіпермаркетах, на вуліцы, дома (галоўнае — санітарыя) хай прыватнікі піражкі і булачкі пякуць і прадаюць, як ва ўсім свеце».
«Але вось гэтая аснова павінна застацца дзяржаўнай. Мы ўжо наеліся прыватнікаў. Добрыя яны людзі, але глядзяць у сваю кішэню.А гэта [буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы] добры будзе рычаг і баланс на рынку, каб людзі былі забяспечаныя самым неабходным — хлебам», — падкрэсліў Лукашэнка.
. Прыватныя — калі ласка, хоць тысячу прадпрыемстваў, хай канкуруюць. Мы нічога не будзем забараняць. Гэта нават выгадна, няхай прыватнік з’яўляецца, паказвае свой спрыт,«І так павінна быць усюды — малако, адзенне і г.д. Гэта дзяржаўны клопат і дзяржпрадпрыемствы павінны забяспечваць
але мы ў любы час зможам адрэгуляваць цэны да прымальных для нашага насельніцтва», — дадаў Лукашэнка.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што ў краіне выбудаваная стройная сістэма нарыхтоўкі хлеба як для насельніцтва, так і для патрэбащ жывёлагадоўлі. «Гэта жалезна павінна быць дзяржаўным. Ні пра якую прыватызацыю гаворкі быць не можа. Тое ж самае пра малочную і мясную вытворчасць. Усё астатняе, што з’явіцца прыватнае, мы будзем падтрымліваць», — рэзюмаваў Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары