Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс памёр, афіцыйна паведамілі ўлады Венесуэлы 5 сакавіка. Ён быў хворы на рак і памёр ад ускладненняў.
Паведамляецца, што ён памёр у 23:55 паводле мінскага часу. Інфармацыю пра смерць абнародаваў па TV віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура.
Пытанне стану здароўя прэзідэнта Венесуэлы абмяркоўвалася на пасяджэнні ўрада, што транслявалася ў жывым эфіры.
Чавэс кіраваў Венесуэлай ад 1999 г. (нарадзіўся 28 ліпеня 1954 г.), у 2002 г. быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады.
Некалькі разоў наведваў Беларусь, а Лукашэнка некалькі разоў Венесуэлу. Чавэс быў прынцыповым праціўнікам капіталізму і ЗША.
З тых часоў ён перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсыУ студзені 2011 года Чавэс абвясціў, што ў яго рак.
У кастрычніку 2012 г. Чавэс выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары.
* * *
Пра смерць Чавэса было абвешчана ў часе жывой трансляцыі паседжання кіраўніцтва краіны. Тут жа кіраўніцтва арміі прысягнула на вернасць пераемніку Чавэса — Нікаласу Мадура.У часе той самай трансляцыі Мадура заявіў пра высылку двух амерыканскіх аташэ, звінаваціўшы іх у падрыўных дзеяннях. І адначасова ён назваў вінаватымі ў смерці камандантэ «ворагаў», якія «заразілі» яго гэтай хваробай.
Смерць Чавэса ў выніку ўскладненняў пасля чацвёртай анкалагічнай аперацыі ягоныя паслядоўнікі ператварылі ў тэлешоу, з якога распачалася новая прэзідэнцкая кампанія ў Венесуэле.
Выбары маюць прайсці цягам месяца. На ім сустрэнуццаНекалькі месяцаў таму ён сабраў проці Чавэса 45% галасоў — найлепшы вынік апазіцыі за гады кіравання Чавэса. Галасы ў Венесуэле пры Чавэсу лічылі, у выбарчых камісіях прысутнічае і апазіцыя, але Чавэс абапіраўся на татальны кантроль над дзяржаўнымі СМІ.віцэ-прэзідэнт Мадура, вызначаны Чавэсам у якасці пераемніка, і адзіны кандыдат ад апазіцыі на мінулых выбарах Энрыке Капрылес.
У мінулую пятніцу лідар апазіцыі Энрыке Капрылес заявіў, што ўрад паслядоўна дэзінфармуе венесуэльцаў аб стане прэзідэнта і што праўда высветліцца ў бліжэйшыя дні.За два дні да гэтага былы амбасадар Панамы пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў Гільерма Кочес заявіў, што ў Чавеса яшчэ два месяцы таму была зафіксавана смерць галаўнога мозгу, а на днях ён нібыта быў адключаны ад апарата штучнага дыхання.
Пасля гэтага ў суботу ўрад упершыню заявіў, што кіраўнік дзяржавы, «змагаючыся за жыццё», праходзіць постаперацыйны курс хіміятэрапіі. На наступны дзень сотні людзей прайшлі маршам па Каракасе, патрабуючы доказаў таго, што Чавес усё яшчэ жывы. Многія венесуэльцы лічаць, што чавісты хавалі інфармацыю пра смерць Чавэса, каб даць Мадура больш час на раскрутку сваёй кандыдатуры. Тэлешоу ў часе "смерці" Чавэса ўзмацніла такія падазрэнні.
* * *
Пакінуць свае спачуванні ў сувязі са смерцю прэзідэнта Уга Чавэса можна ў сераду з 12.00 да 18.00, у чацвер з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00. Пасля выхадных кніга будзе адкрыта яшчэ ў панядзелак і аўторак.
У пасольстве пакуль не вызначыліся, ці будуць у Мінску праводзіцца іншыя жалобныя мерапрыемствы.
Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла месціцца на вул. Куйбышава, 14.
Каментары