У Кыргызстане плануюць цалкам змяніць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны: скасаваць вобласці і раёны, замяніўшы іх больш чым 20 узбуйненымі аймакамі. Пра гэта заявіў дырэктар агенцтва па справах дзяржаўнай службы і мясцовага самакіравання Элчыбек Жантаеў у эфіры дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Кабар», піша Азаттык.

Новыя адміністрацыйныя адзінкі будуць большымі за цяперашнія раёны, але меншымі за вобласці. Пры іх стварэнні ўлады маюць намер улічваць эканамічны патэнцыял розных тэрыторый, аб’ядноўваць іх і ліквідаваць органы кіравання, якія дублююць функцыі адзін аднаго.
Элчыбек Жантаеў патлумачыў, што пры фармаванні новых аймакаў будуць улічваць асаблівасці кожнага рэгіёна. Напрыклад, Ісык-Кульскую вобласць можна падзяліць на паўночную і паўднёвую часткі. У Джалал-Абадскай і Ошскай абласцях ёсць невялікія раёны, а таксама тэрыторыі з большым патэнцыялам развіцця, якія можна аб’яднаць у новыя адміністрацыйныя адзінкі.
У красавіку 2026 года прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў абвясціў пра другі этап адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Паводле яго слоў, спачатку ўлады хочуць стварыць адзін пілотны акруговы цэнтр і на працягу двух-трох гадоў праверыць эфектыўнасць новай сістэмы кіравання.
Калі эксперымент будзе паспяховым, рэформу распаўсюдзяць на ўсю краіну, а цяперашнія абласныя і раённыя адміністрацыі скасуюць.
Улады разлічваюць, што пераўтварэнні дазволяць зрабіць кіраванне рэгіёнамі больш эфектыўным і зменшыць іх залежнасць ад сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Аднак ініцыятыва выклікала неадназначную рэакцыю экспертаў. Прыхільнікі рэформы лічаць, што скарачэнне адміністрацыйнага апарату дапаможа зменшыць дзяржаўныя выдаткі і спрасціць кіраванне. Крытыкі, наадварот, асцерагаюцца, што пераўтварэнні прывядуць да ўзмацнення цэнтралізацыі ўлады і аслаблення мясцовага самакіравання.
Першы этап адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ў Кыргызстане пачаўся ў 2023 годзе. Тады сельскія адміністрацыйныя адзінкі былі ўзбуйненыя, межы шэрагу тэрыторый змяніліся, а некаторыя населеныя пункты ўключылі ў склад гарадоў.
Канкрэтныя тэрміны скасавання абласцей і раёнаў пакуль не вызначаныя.
На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан
Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»
Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць
Беларусь будзе заахвочваць працоўную міграцыю з Кыргызстана
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары