У Мінспорту не бачылі дакумента пра забарону бел-чырвона-белага сцяга на спаборніцтвах
Прэс-сакратар Міністэрства спорту Уладзімер Несьцяровіч ня ведае пра існаваньне дакумэнту, які б забараняў прыходзіць на спаборніцтвы зь бел-чырвона-белай сымболікай.
«Наўрад ці такое рашэньне прымала Міністэрства спорту. Я пра існаваньне такога дакумэнту ў нашым міністэрстве ня ведаю — пра тое, што бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляецца палітычным і яго выкарыстаньне забароненае», — заявіў Несьцяровіч.
На пытаньне, хто быў ініцыятарам забароны выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцяга ў Стакгольме, Уладзімер Несьцяровіч дакладнай інфармацыі таксама ня мае, але мяркуе так: «Вы, мабыць бачылі, што камэнтар на гэты конт даваў старшыня хакейнай фэдэрацыі Яўген Ворсін. Я думаю, што беларуская дэлегацыя прымала нейкія рашэньні там на месцы. Праводзілі яны нейкія кансультацыі ці не, я ня ведаю. Але ён афіцыйны прадстаўнік і фэдэрацыі, і Рэспублікі Беларусь на гэтых спаборніцтвах».
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары