Улада

Міністр Лінкявічус: Старшынства Літвы ў ЕС адкрывае новыя магчымасці для Беларусі

Пра гэта было сказана ў віншавальным слове міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса з нагоды адкрыцця Дзён Літвы ў Беларусі.
Тэкст віншавання змешчаны на сайце Літоўскага пасольства ў Беларусі. Яго зачытаў пасол Эвалдас Ігнатавічус.

Гэты год асаблівы для Літвы – мы адзначаем 150-я ўгодкі паўстання 1863-га года, неўзабаве прымем кіраванне Еўрасаюзам [з 1 ліпеня]. Абодва гэтыя факты звязаныя і з суседняй Беларуссю – першы як знак агульнай гісторыі, другі – як знак еўрапейскага суседства,
- гаворыцца ў віншаванні. Паміж гэтымі датамі – дзесяцігоддзі войнаў і падзелаў, спробы аднавіць дзяржаўнасць.
Радасна, што праз увесь гэты драматычны час літоўскі і беларускі народы захавалі традыцыі добрасуседства, што ствараліся стагоддзямі.

Літоўцы і беларусы істотна спрычыніліся да стварэння рэгіянальнага і еўрапейскага ідэнтытэту, у Вялікім Княстве Літоўскім захоўваючы мірнае суіснаванне розных нацыянальнасцяў, рэлігій і моваў, якое ў нашых краінах шануецца і дагэтуль.

Нашу агульную гістарычную і культурную спадчыну мы павінны прадставіць шырокаму свету, але перш за ўсё мы маем наноў адкрыць адно аднаго, бо дзесяцігоддзі, што мінулі, на жаль, пакінулі не адну белую пляму.

З мэтай прадставіць нашай суседцы Беларусі Літву нашых дзён, мы падрыхтавалі першыя «Дні Літвы», якія прэзентуюць і гістарычную, і сучасную Літву – яе выяўленчае мастацтва, тэатр, літаратуру і іншыя мастацтвы, а таксама магчымасці турызму і эканамічных сувязяў.

Ну а калі «Дні Літвы» падыйдуць да канца, мы пачнем старшынства Літвы ў Еўрасаюзе, якое адкрые новыя магчымасці для Беларусі і іншых усходніх краін-суседак. Дык будзем працягваць добрыя традыцыі мінулага і выкарыстаем магчымасці сучаснасці – будзем даведвацца, падтрымліваць адносіны, ствараць.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць