Тэатр11

У Мінску ўпершыню паставяць Verbum Nobile Манюшкі

Опера пераўтворыцца ў камерны музычны спектакль

Камерны музычны тэатр «Галерэя», супольна з Музычным Домам «Класіка» ўпершыню паставіць оперу Станіслава Манюшкі Verbum Nobile («Слова гонару») — што праўда, гэта будзе не опера ў класічным разуменні, а камерны музычны спектакль.

Прадпрымальнік Аляксандр Чахоўскі, апроч таго, што працуе ў сферы ІТ, займаецца прадзюсіраваннем акадэмічнай музыкі — наколькі б дзіўна гэта не гучала.
Разам з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, прафесарам Віктарам Скарабагатавым, Чахоўскі вырашыў паставіць оперу Манюшкі, чыя прэм’ера ў Польшчы адбылася ў 1861 годзе, а ў Беларусі не ставілася ніколі.

«У мяне такое ўражанне, што апошні, хто ўсур’ёз успрымаў творчасць Манюшкі, гэта Янка Купала, — кажа Віктар Скарабагатаў. — Ён займаўся перакладамі лібрэта да опер Манюшкі.
Калі я вучыўся, у нас Манюшку праходзілі па курсе «Замежная музыка».

Толькі пасля Уладзімір Мархель расказаў мне пра беларускае паходжанне Манюшкі, правёў па ягоных мінскіх мясцінах. Напрыклад, сям’я кампазітара жыла на другім паверсе будынка, дзе зараз месціцца кавярня Byblos. Пасля мы ездзілі на радзіму Манюшкі, у Смілавічы. Давялося паказваць дырэктару беластоцкай оперы, што такое «Страшны двор» — бо гэтая назва мае прывязку да канкрэтнага месца ў Смілавчіах».

Камедыйная опера «Слова гонару» — гэта гісторыя кахання шляхціча Станіслава і дачкі памешчыка Лагоды — бацька дзяўчыны паабяцаў аддаць яе замуж за іншага, замацаваўшы гэтае рашэнне «Словам гонару» шляхты.
Ставіць спектакль малады рэжысёр Алена Медзякова.

Спецыяльна для пастаноўкі ў тэатры «Галерэя» дырыжор Іван Касцяхін перапрацаваў оперу для выканання нанэтам — ансамблем з дзевяці інструментаў. На сцэну выйдуць акцёры рознага веку — ад студэнтаў да оперных зорак.

«Мы хочам такім чынам прыцягнуць да акадэмічнай музыкі яе латэнтнага слухача, — тлумачыць спадар Чахоўскі. — Працаваць для людзей, якія не ходзяць на канцэрты акадэмічнай музыкі праз адсутнасць рэкламы, але патэнцыйна могуць стаць яе аматарамі. То бок тая публіка, якая «дарасла».

Нашыя спектаклі ідуць не болей за адзін акт — гэта падрыхтоўвае слухачоў. Нашая версія «Слова гонару» больш універсальная, чым класічная опера».

Пастаноўкі пройдуць 30 мая і 5 чэрвеня ў мінскім Палацы прафсаюзаў. Таксама 20 мая спектакль пакажуць у Гродзенскім тэатры лялек.

Кошт квіткоў ад 40 000 да 140 000 рублёў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак42

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

На выходных у цэнтры Мінска мяняюцца маршруты транспарту

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў. Адзін з яго пашпартоў быў на імя Сашы Белага6

Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая кемарыла падчас ягонай інаўгурацыі19

Экскурсійны батыскаф з 45 расіянамі на борце затануў ля берагоў Хургады ў Егіпце — ёсць загінулыя і параненыя4

З 1 мая ўвядуць даплаты некаторым работнікам адукацыі — да 35% акладу

У «Цэнтральным» прадавалі кіндары за 1 рубель. Вось у чым прычына

Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за $232

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў2

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак42

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць