Грамадства3636

Лукашэнка: Нас душаць санкцыямі — шэсце ў Мінску — фотарэпартаж

У Мінску праходзіць афіцыйнае шэсце з нагоды 68-годдзя Перамогі ў вайне. Карэспандэнта «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна з фотаапаратам не акрэдытавалі на парад, давялося карэспандэнцы Настассі Храловіч фатаграфаваць на мабільны.

Калона ветэранаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і сынам Мікалаем прайшла ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы Перамогі, дзе ўсклаў вянкі.

Потым Лукашэнка выступіў з прамовай, аддаўшы даніну памяці вялікім людзям ХХ ст. — Сталіну, Чэрчылю і Рузвельту,

ён заявіў, што халодная вайна дагэтуль не скончана. «Нас душаць санкцыямі, вайсковыя самалёты лётаюць ля нашай мяжы».

«Суверэнная Беларусь ўвесь час знаходзіцца пад прыцэлам гармат неаб’яўленай халоднай вайны. Сёй-той на Захадзе так і не змог змірыцца з тым, што Беларусь не стала чарговай „бананавай рэспублікай“, што танчыць пад дудку заакіянскіх дэмакратый.

Нас душаць санкцыямі і абліваюць брудам паклёпу. Уздоўж нашых межаў лётаюць ваенныя самалёты НАТА, ствараюцца новыя базы, здзяйсняюцца правакацыі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

«Але ніхто не прымусіць наш народ звярнуць з выбранага ім шляху», — заявіў ён.

«Беларусь няўхільна выконвае прынцыпы міжнароднага права, яна адкрытая для раўнапраўнага супрацоўніцтва з усімі, але выключна на прынцыпах узаемнай павагі і даверу», — сказаў ён.

Галоўным прыярытэтам ён назваў супрацоўніцтва з братняй Расіяй, заклікаўшы мацаваць ваеннае майстэрства.

Лукашэнка часам збіваўся, няправільна чытаў словы, часам кашляў.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць