Здарэнні88

П'яны ляцеў на машыне: зламаў плот, стаптаў часнок і ледзь не стукнуўся ў хату - фота

У вёсцы Заборцы (Докшыцкі раён) 16 мая 2013 года кіроўца машыны Pegeout заехаў у агарод мясцовай жыхаркі і ледзь-ледзь не стукнуўся ў хату. Паводле відавочцаў аварыі, чалавек на вялікай хуткасці ехаў з боку Параф’янава, ледзьве не стукнуўся ў крыж, рэзка затармазіў ды моцна павярнуў улева.

У выніку аварыі быў зламаны плот на падворку мясцовай жанчыны, стаптаная градка з часнаком ды памяты правы бок машыны. Машына своечасова спынілася — да хаты заставаліся адзін-два крокі.

У гаспадыні хаты ад спалоху трэсліся рукі. «Сядзела ў хаце, глядзела тэлевізар — і тут машына проста ў хату ідзе, думала, ўдарыцца… А калі б каля хаты была…

У сваім двары загінуць можна», — казала жанчына.

Пасажыр машыны падыйшоў да журналіста і папрасіў не пісаць пра здарэнне. Ён прызнаўся, што кіроўца машыны быў п’яны.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Вяскоўцы выклікалі міліцыю з Докшыц.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць