Грамадства2525

Валер Булгакаў вярнуўся ў краіну, часопіс «Arche» аднаўляе выхад

Мінінфармацыі зрабіла падарунак да 15-годдзя выдання.

«Мы атрымалі дакументы аб перарэгістрацыі сёння раніцай», — паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч.
Ён замяніў на пасадзе Валера Булгакава, калі над апошнім летась навісла пагроза крымінальнай справы. Раней часопісу чатыры разы адмаўлялі ў перарэгістрацыі.

«Галоўным рэдактарам ізноў будзе Валер Булгакаў, я — намеснікам», — адзначыў Пашкевіч.

Новы нумар часопіса будзе адпраўлены ў друк неадкладна. Ён будзе прысвечаны гісторыі Другой сусветнай вайны. «Arche» не выходзіў ад чэрвеня 2012 года, і да пачатку лета абавязкова мусіць з’явіцца чарговы выпуск.

«Нумары гэты час мы рыхтавалі і зараз яны будуць друкавацца паспешным парадкам. Цяпер важна аднавіць ранейшую штомесячную перыядычнасць. Будзем старацца вярнуцца ў падпісныя каталогі», — сказаў Пашкевіч.

Сёлета, дарэчы, часопіс адзначыць 15-годдзе.

У верасні галоўны рэдактар «Arche» Валер Булгакаў быў затрыманы ў Гродне на прэзентацыі кнігі Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі». Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У друкарні, дзе выходзіў часопіс, упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў правяло праверку. Булгакава аштрафавалі на 500 тысяч рублёў. Асцерагаючыся яшчэ і крымінальнага пераследу, ён пакінуў Беларусь.

Аказалася, што нічога крымінальнага няма, 22 сакавіка стала вядома, што ніякай справы супраць «Arche» заведзена не было. У сярэдзіне красавіка Булгакаў вярнуўся ў краіну. Але па-ранейшаму пад арыштам знаходзяцца 5000 кніжак, канфіскаваных у яго восенню.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць