Грамадства22

Арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар каліноўцаў выклікаюць у Баранавіцкі РАУС

Жыхара Баранавічаў Віктара Сырыцу, як арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў РАУС. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 9 чэрвеня з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Майсені.

У лісце паведамляецца, што ў адносінах да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, таму грамадскаму актывісту «неабходна прыйсці ў Баранавіцкі РАУС для падпісання пратакола».

«Яны не могуць мне дараваць правядзенне 2 чэрвеня Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года. Баранавіцкі райвыканкам 3 і 20 мая двойчы незаконна нам забараняў правядзенне культурна-гістарычнага свята. Лічу, што не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае арт. 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці», — абураецца Віктар Сырыца.

Пад Мілавідамі адбылася адна з найбольшых бітваў між паўстанцамі і акупацыйнымі войскамі. На месцы бітвы стаіць помнік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б33

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі4

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу25

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б33

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць