Усяго патроху3131

Муж «віцэ-міс Мінск-2011» працуе ў АМАП і ловіць журналістаў

А «Міс Мінск-2007» нарадзіла сына ад афіцэра КДБ.

Экзатычная прыгажуня Маліка Джумаева, уладальніца тытула другая віцэ-місМінск-2011 і вядучая на СТБ, летась выйшла замуж за супрацоўніка АМАП Віктара Жарскага. Ён быў сведкам у судзе над журналістамі Ярашэвічам і Галко.

Нагадаем, увечары 6 мая калегі-журналісты вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі арыштантаў «Чарнобыльскага шляху». Каля метро да іх пад’ехаў спецназаўскі мікрааўтобус. Хлопцаў затрымалі і адвезлі ў РУУС, дзе яны і правялі ноч. На наступны дзень Віктар Жарскі з калегамі Д.Новікам і А.Гарошкам сведчылі ў судзе, што журналісты нецэнзурна лаяліся і супраціўляліся праваахоўнікам.

Апроч гэтага, Віктар Жарскі — адзін з тых, хто затрымліваў журналістак «Нашай Нівы» пасля «Чарнобыльскага шляху» у красавіку гэтага года. Журналісткі знялі на відэа, як спецназаўцы затрымалі анархіста Ігара Трухановіча.

Абраннікам іншай сталічнай красуні, «Міс Мінск-2007» Васілісы Рымжа стаў афіцэр КДБ Юрый. У інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе» яна прызналася, што муж займаецца «важнымі дзяржаўнымі пытаннямі». А яе сэрца заваяваў тым, што проста быў самім сабой: ніколі не павысіў голас, не падмануў, не лаяўся матам:

«Мы з Юрам абмяркоўваем творы мастацтва, кіно, прыгажосць прыроды, ходзім і на бокс».

Каментары31

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара3

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць