Меркаванні2020

Вышэйшая адукацыя ў Беларусі вачыма былога студэнта

Нядаўна былі апублікаваныя несуцяшальныя вынікі цэнтралізаванага тэставання. Са 113 тысяч чалавек якія ўдзельнічалі ў тэставанні, 40 тысяч не змагло набраць мінімальную колькасць балаў, патрэбную для паступлення ў ВНУ. У цэлым з кожным годам беларускія школьнікі здаюць тэсты ўсё горш. Але нягледзячы на гэта, большасць ідзе ў ВНУ. Сёння ні для кога не сакрэт, што нашая сістэма адукацыі, не толькі школьнай, але і ўніверсітэцкай, дэградуе. У гэтым артыкуле паказваюцца праблемы вачыма былога студэнта.

Мне хацелася б расказаць не пра школьную адукацыю, а пра ўніверсітэцкую. Я не так даўно скончыў універсітэт, таму магу зрабіць пэўныя высновы.

Па-першае, хацелася б адзначыць, што вышэйшая адукацыя ў Беларусі перастала быць элітарнай, а стала масавай. Калі раней у ВНУ ішлі самыя разумныя, то цяпер ідуць амаль усе выпускнікі школ. Прычым вельмі часта няважна, на які факультэт ці спецыяльнасць паступаць, галоўнае, каб у ВНУ.

Па-другое, назіраецца павелічэнне колькасці платных месцаў. Гэта прыводзіць да таго, што многім абітурыентам дастаткова набраць мінімальную колькасць балаў на тэставанні і проста падаць дакументы, каб паступіць у ВНУ. Нашая вышэйшая адукацыя ператвараецца ў бізнэс.

Па-трэцяе, сама сістэма адукацыі ва ўніверсітэце састарэла. На дадзены момант яна застаецца на савецкім узроўні.

Па-чацвёртае, нерэнтабельнасць нашай адукацыі. Каля паловы, калі не большасць студэнтаў пасля заканчэння ВНУ не працуе па спецыяльнасці.

Па-пятае, гэта самі студэнты. У наш час у ВНУ ідуць для чаго заўгодна: нехта для «корачкі», нехта каб атрымаць адтэрміноўку ад арміі, хтосьці проста весела прабавіць час, але не для таго, каб атрымліваць веды.

Тут трэба адзначыць той момант, што многія студэнты страчваюць цікавасць да атрымання ведаў і пэўных навыкаў яшчэ на малодшых курсах, бо добра разумеюць, што пасля заканчэння ВНУ іх асабліва нічога не чакае: заробкі ў таго ж самага працоўнага значна вышэйшыя, чым у спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, акрамя таго, кожны студэнт ведае, што наш дыплом не каціруецца за мяжой. Можна згадаць і той факт, што ментальнасць нашых студэнтаў значна розніцца ад ментальнасці еўрапейскіх. Многія студэнты лічаць, што раз яны паступілі, то дзяржава павінная ў далейшым іх усім забяспечваць.

Зразумела, што ёсць і выключэнні з гэтых правіл, але ўжо сёння яскрава бачна, што нам патрэбныя значныя змены ў нашай сістэме адукацыі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць