Распачата крымінальная справа ў дачыненні да трох жыхароў Бярозы, якія прымушалі 23-гадовага берасцейца вярнуць запазачынасць 1300 даляраў.
Інцыдэнт адбыўся вечарам 11 ліпеня.
Трое мужчын (1992, 1987, 1985 гадоў нараджэння), будучы ў стане алкагольнага ап’янення, пад пагрозай прымянення гвалту, на аўтамабілі вывезлі жыхара Брэста ў лес у Бярозаўскім раёне. Тут яны прымушалі берасцейца да выплаты пазыкі.
Распачата справа на падставе ч. 2 арт. 384 Крымінальнага кодэкса (прымус да выканання абавязацельстваў).
Зламыснікаў затрымалі.
Каментары