Каля сельвыканкама ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна ўчора адбыўся народны сход, арганізаваны вяскоўцамі, на якім прысутнічала 150 чалавек.З запрошанага кіраўніцтва былі старшыня Сялецкага сельвыканкама Уладзімір Хілько, намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Данута Гардзеева, в.а. сельгасупраўлення Аляксей Жоўцікаў і галоўны ветдоктар раёна Генадзь Белавешкін. Запрошаныя адпаведныя супрацоўнікі з Брэсцкай вобласці і работнікі пракуратуры раёна і вобласці запрашэнне праігнаравалі.
Галоўная мэта сходу -- дабіцца адмены рашэння Бярозаўскага райвыканкама ад 5 жніўня аб ліквідацыі свіней да 15 жніўня з прыватных падворкаў у 17 вёсках, якія трапілі ў 5-кіламетровую зону ля невялікіх фермаў вёсак Сашыца і Хойнікі або дабіцца адтэрміноўкі рашэння для таго, каб мець магчымасць абскардзіць у вышэйшых інстанцыях.Сяльчане спасылаюцца на тое, што раён не ўваходзіць у 40-кіламетровую буферную зону ад эпіцэнтра эпідэміі, а фермы маюць малое пагалоўе і не адпавядаюць санітарна-гігіенічным патрабаванням фермаў.
Падтрымкі ў прысутных чыноўнікаў людзі не знайшлі. Тыя патрабавалі падпарадкавацца рашэнню, а потым ужо скардзіцца. Паабяцалі данесці кіраўніцтву раёна патрабаванні людзей, якія пазначаны і ў пратаколе сходу.
Людзі рашуча настроены абараняць сваю ўласнасць, бо для большасці свінагадоўля дапамагае выжыць пры пенсіі або заробку ў паўтара мільёна рублёў.
Данута Гардзеева запэўніла, што кампенсацыя крыху больш за 18 тысяч рублёў за кілаграм і 600 тыс. рублёў за галаву да 30 кілаграм будзе выдадзена з бюджэту на другі дзень пасля здачы.
Але людзі не паверылі, паколькі ў акце аб утылізацыі пункт аплаты адсутнічае, і яго адмовіліся туды ўнесці нават па патрабаванні людзей.Аляксей Жоўцікаў сказаў, што адказных за аплату няма.
Людзі настроены рашуча змагацца за сваю прыватную ўласнасць. Яны збіраюцца абскарджваць пастанову райвыканкама ў аблвыканкаме, пракуратуры і судах.
Святлана Калінкіна. ХХІ ст. Беларускі супраціў
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары