Грамадства77

ТБМ вярнула беларускую мову гісторыі

І геаграфіі.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове.

Яшчэ летась пад гэтым патрабаваннем былі сабраныя тысячы подпісаў, якія адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Міністэрства адукацыі адрэагавала нядаўняй публікацыяй інструктыўна‑метадычнага ліста, які дазваляе вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі і на беларускай мове, калі ў вучняў альбо іх законных прадстаўнікоў ёсць такое жаданне.

У мінулым годзе якраз такім лістом Мінадукацыі не пакідала выбару.

Пра тое, як ТБМ удаецца ў сваёй дзейнасці здабываць рэальныя перамогі, «Еўрарадыё» распавядае старшыня арганізацыі Алег Трусаў:

«Па‑першае, мы ўвесь час трымаем кантакт з уладамі. Па‑другое, мы сапраўдная няўрадавая арганізацыя, якая налічвае тысячы людзей».

Паводле словаў Алега Трусава, зараз вучні 9‑10 класаў (альбо іх бацькі, законныя прадстаўнікі) могуць сабраць адпаведную колькасць подпісаў, перадаць іх у выканкам, атрымаць беларускамоўныя падручнікі і навучацца на роднай мове.

«Цяпер справа за людзьмі на месцах, мы зрабілі галоўнае, а цяпер хай нашы актывісты ў рэгіёнах карыстаюцца законам!», — кажа Трусаў.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць