Спорт

«Цмокі-Мінск»: Каманда стала мацнейшай

Сёння, 8 кастрычніка, беларусы ў Рызе ў рамках баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ згуляюць з мясцовым ВЭФам.

А потым будуць дзве хатнія сустрэчы: 14 кастрычніка — «Чырвоны Кастрычнік» (Валгаград), 20 кастрычніка — «Няптунас» (Клайпеда).

Гульні традыцыйна будуць адбывацца на «Мінск-Арэне». Пачатак у выхадныя дні а 16-й. У будні а 19-й. Абанемент на ўсе 12 матчаў будзе каштаваць 120-150 тысяч рублёў. Білеты на асобныя матчы — у раёне 20-25 тысяч.

Легіянеры

У міжсезонні «Цмокі» істотна змянілі склад. Перш за ўсё каманда традыцыйна пазбавілася ўсіх легіянераў.

Цэнтравога Атэра Маджока не вельмі шкада. Хоць гэты аўстраліец суданскага паходжання і стаў любімцам мінскай публікі, але чакаць ад яго вырашэння звышзадач не выпадала. Кожнае ягонае не траплянне ў кошык гледачы сустракалі смехам: «Ну што зрабіць — гэта ж Маджок».

Т’еры Браўн меў досвед гульняў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі («Х’юстан», «Кліўленд», «Лейкерс»). У НБА абы-каго не бяруць. І калі ў Браўна каціла, то спыніць гэтага хлапчыску было вельмі цяжка. Праўда, вельмі часта Браўн на пляцоўцы шчыра валяў дурня.

Ну, і літовец Відас Гінявічус быў не самым феерычным гульцом каманды. Але коўдру на сябе не цягнуў, як Браўн. Выконваў мноства чарнавой працы, быў адным з тых, чыя гульня ніколі не падала ніжэй пэўнай планкі. На Гінявічуса можна было спадзявацца.

Сёлета легіянераў у «Цмоках» паболела: замест трох атрымалі пяцярых (чатыры амерыканцы і балгарын). Амерыканцы прайшлі на радзіме праз універсітэцкія лігі, а потым гулялі ў самых экзатычных чэмпіянатах — ад Фінляндыі да Венесуэлы. Якога яны ўзроўню, пабачым ужо ў пачатку сезона.

Страта Кудраўцава

Лідар «Цмокаў» Аляксандр Кудраўцаў перабраўся ў больш сонечныя краі. Прынамсі бліжэйшы сезон беларус будзе абараняць колеры турэцкага «Газіянтэпа». «У Турцыі бачу перспектыву: калектыў падабраўся добры, каманда ўдзельнічала ў еўракубках, моцны чэмпіянат», — матывацыя Кудраўцава.

З беларускіх набыткаў звяртае на сябе ўвагу вяртанне Віталя Лютыча.

Гэты 21-гадовы хлопец апошнія тры гады правёў у літоўскім «Шаўляі». На сённяшні момант Лютыч з’яўляецца ці не самым перспектыўным беларускім баскетбалістам. Дарэчы, гэта малодшы брат лідара беларускамоўнага рок-гурта BN Алеся Лютыча.

Кайрыс

Змяніўся таксама галоўны трэнер «Цмокаў». Цяпер былы рулявы Андрэй Крыванос будзе дапамагаць у працы літоўскаму спецыялісту Дональдасу Кайрысу. Яму ўсяго 36 гадоў. Аднак нягледзячы на ўзрост, літовец паспеў шмат дзе папрацаваць: «Лакаматыў-Кубань» (Расія), «Дняпро-Азот» (Украіна). Праўда, поспехаў нідзе не дасягаў.

На чале «Цмокаў» хацелі бачыць іншага літоўца — трэнера жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Рымантаса Грыгаса, — але ён адмовіўся ад прапановы.

У першы сезон у Адзінай лізе ВТБ «Цмокі» атрымалі адну перамогу. Летась — тры. Спадзяёмся, што ў гэтым годзе перамог бу-дзе яшчэ болей.

Куль: Ніхто не павінен хадзіць на баскетбол «добраахвотна-прымусова»

Дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу «Цмокаў» Аляксандр Куль адказаў на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».

«Наша Ніва»: Чым будзеце прывабліваць людзей на трыбуны?

Аляксандр Куль: У першую чаргу запаўняльнасць будзе залежыць ад таго, як гуляе каманда. Гледзячы па міжсезонцы, як «Цмокі» ўкалваюць, як гуляюць, можна спадзявацца на годны вынік. І калі перамогі будуць, то і нашаму аддзелу будзе працаваць лягчэй. А так ніякі ровар мы не вынаходзім. Бу-дзем зацягваць людзей на трыбуны рэкламай, інфармацыяй у СМІ пра клуб і гульцоў. Таксама сёлета з’явіцца маскот (вядома, цмок), які будзе забаўляць публіку, з ім можна сфатаграфавацца.

«НН»: На матчах хакейнага «Дынама» можна выпіць піва. На «Цмоках» нельга. Ці зменіцца нешта?

АК: Адносна піва пытаюцца вельмі часта. Адкажу, што хутчэй «не», чым «так». Наколькі я разумею, хакейнае «Дынама» — гэта такое выключэнне. Што датычыць крамак харчавання, то яны будуць працаваць па-ранейшаму. Што тычыцца кавярняў на «Мінск-Арэне», каб яны працавалі, патрэбна публікі не менш, за 4 тысячы чалавек. Будзе столькі людзей — кавярні запрацуюць.

«НН»: А на якую аўдыторыю разлічваеце?

АК: На самую максімальную. Канечне, разумею, што сходу касмічных лічбаў не будзе. Калі на першыя гульні сезона прыйдзе 2-3 тысячы чалавек, то буду задаволены. У канцы сезона разлічваю на лічбу ў 6—7 тысяч.

«НН»: А што з прадукцыі з выявай «Цмокаў» можна будзе набыць?

АК: Нейкая мінімальная су-венірка падрыхтаваная, але гэтага малавата. Мы троху абмежаваныя ў сродках. Дакладна будуць байкі, бейсболкі, магніты. Яшчэ мне хацелася б бачыць рамяні, кашалькі, заплечнікі ды шмат чаго іншага.

«НН»: Апошні сезон «Цмокі» не займаліся загонам на трыбуны школьнікаў для масавасці. Тут нічога мяняць не будзеце?

АК: Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Ніхто не павінен хадзіць на баскетбол «добраахвотна-прымусова». Чалавек павінен ісці на відовішча, якое яму цікавае, атрымліваць ад гэтага асалоду, а не таму, што так камусьці трэба запоўніць трыбуны.

«НН»: Не зусім да вас пытанне, але каманда стала мацней шай у параўнанні з мінулым сезонам?

АК: Больш чым упэўнены ў гэтым.

Расклад хатніх гульняў

14 кастрычніка. 19:00. «Цмокі» — «Чырвоны Кастрычнік» (Валгаград);

20 кастрычніка. 16:00. «Цмокі» — «Няптунас» (Клайпеда);

3 лістапада. 16:00. «Цмокі» — ЦСКА (Масква);

17 лістапада. 16:00. «Цмокі» — «Астана»;

1 снежня. 16:00. «Цмокі» — «Хімкі»;

14 снежня. 16:00. «Цмокі» — «Чырвоныя Крылы» (Самара);

19 студзеня. 16:00. «Цмокі» — ВЭФ (Рыга);

16 лютага. 16:00. «Цмокі» — «Азоўмаш» (Марыупаль);

16 сакавіка. 16:00. «Цмокі» — «Трыумф» (Люберцы).

«Цмокі-Мінск» — баскетбольны клуб, заснаваны ў 2006 г. Доўгі час выступаў пад назвай «Мінск-2006». Перайменаваны ў «Цмокі» ў мінулым годзе. Як адзначыў Аляксандр Куль, «Цмокаў» можна лічыць першымі беларускімі «баскетбалістамі», бо вельмі часта на выявах яны трымаюць у лапах камяні, а не мячы. Чэмпіён Беларусі апошніх пяці гадоў.

Адзіная ліга ВТБ — баскетбольны турнір, створаны ў 2008 г. Аб'яднаў наймацнейшыя клубы Усходняй і Паўночнай Еўропы. На сённяшні дзень у ВТБ гуляюць каманды з Расіі, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Казахстана, Польшчы і Чэхіі. Прэзідэнт Адзінай лігі ВТБ - генерал Сяргей Іваноў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць