Спорт

Нацыянальная зборная ў лістападзе згуляе з Албаніяй і Турцыяй

15 і 19 лістапада пройдуць стыкавыя матчы еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету 2014. У гэтыя ж дні некаторыя зборныя запланавалі шэраг таварыскіх сустрэчаў. 

Як высветлілася, нацыянальная зборная Беларусі згуляе ў гэтыя дні з Албаніяй і Турцыяй.

Паводле галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева, матч з Албаніяй адбудзецца дакладна, з Турцыяй — з верагоднасцю на 95%. Абодва матчы пройдуць у Турцыі.

«Мы не падбіралі іх [супернікаў] паводле якога-небудзь прынцыпу, бо пакуль невядома, якія каманды трапяцца ў нашу падгрупу ў еўракваліфікацыі-2016 [лёсаванне групаў у 2016]. Проста менавіта гэтыя зборныя прапанавалі нам згуляць, мы і пагадзіліся», — сказаў Кандрацьеў у інтэрв'ю football.by.

У апошнім рэйтынгу ФІФА зборная Турцыі займае 40-е месца, Албанія — 58-я, Беларусь — 83-я.

У адборачным турніры да чэмпіянату свету — 2014 Беларусь фінішавала на апошнім 5-м месцы ў сваёй групе,

Турцыя ў адборачным турніры — 2014 фінішавала 4-й з 6-ці камандаў (16 балаў), прапусціўшы наперад Галандыю (28), Румынію (19), Венгрыю (17) і апярэдзіўшы Эстонію (7) і Андору (0).

Албанія ў сваёй адборачнай групе фінішавала 5-й з шасці камандаў (11 балаў), апярэдзіўшы толькі Кіпр (5 балаў) і прапусціўшы наперад Швейцарыю (24), Ісландыю (17), Славенію (15), Нарвегію (12).

Албанія была супернікам Беларусі ў адборачным турніры да Еўра-2012. Дома беларусы выйгралі 2:0, у гасцях прайгралі — 0:1.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі18

Брэнд Nike перажывае не лепшыя часы. Што пайшло не так?20

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню4

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма17

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць