Культура

Андрэй Хадановіч. Памяці намётаў на пляцы Кастуся Каліноўскага

Значыць, будзем стаяць на лёдзе – падкачаў, падкачаў надыход вясны. Але свабода ізноў у модзе, але свабодзе ня скажаш «годзе!», але свабода шчэ на свабодзе, на свабодзе – нашы сны!

«Выбар сьдзелан, усё бясспорна, –

прасьвяшчаў, прасьвяшчаў, прасьвяшчаў эфір, –

а ў іх палатках – шпрыцы і порна,

у іх бутэльках – не кефір!»

На экране жыцьцё стабільным

абвяшчаў, абвяшчаў, абвяшчаў канал,

ды на плошчы мент у цывільным

мяне ва ўсім пераканаў.

Кожны вечар як жыць маральней

павучаў, павучаў, павучаў TВ,

а па дарозе да прыбіральні

б’юць за мараль па галаве.

Ноч на плошчы была цікавай:

як гучаў, як гучаў, як гучаў наш сьпеў!

Ды забралі за тэрмас з кавай –

выпіць залпам не пасьпеў.

Гаварылі: «Ён адмарозак!»

Ён маўчаў, ён маўчаў, ён маўчаў пра сьцяг.

«Там, на плошчы, няма цьвярозых», –

скажуць зранку ў «навасьцях».

«Хуліганіў, – казалі сьведкі, –

парушаў, парушаў, парушаў закон».

А на плошчы жывыя кветкі

грэб у сьметніцы амон.

Значыць, будзем стаяць на лёдзе –

падкачаў, падкачаў надыход вясны.

Але свабода ізноў у модзе,

але свабодзе ня скажаш «годзе!»,

але свабода шчэ на свабодзе,

на свабодзе – нашы сны!

Каментары

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць