Культура

Сяргей Прылуцкі. Рэпартаж зь месца падзеяў

вайна пачалася ўвечары ніхто й не чакаў такога павароту на плітах падагравалася вячэра дзеці даглядалі калыханку мужчыны моўчкі палілі ў вакно у чаканьні апошніх навінаў

ніхто й не чакаў такога павароту

на плітах падагравалася вячэра

дзеці даглядалі калыханку

мужчыны моўчкі палілі ў вакно

у чаканьні апошніх навінаў

вайна пачалася ў нядзелю а ўжо ў панядзелак

па той бок лініі фронту зьвінелі бакалы

стратэгі адзін адному паціскалі рукі

адусюль гучала лёгкая чыстая музыка

і радыё верашчала пра трыюмфальную перамогу

летапісец жывое трагедыі

уключаны ў падзеі

я за ўсім назіраў знутры

вайна аднак працягвалася

нягледзячы на паўсюдны фарс

людзі выходзілі з бункераў

няўмела ўзводзілі барыкады

усё што трапляла пад руку

знаходзіла прызначэньне

вайна была ва ўсіх на вуснах

яна насьцігала цябе ў дарозе

на ранішняй прабежцы ў парку

у чарзе да лекара ў лазьні

на рыбалцы і ўласным вясельлі

але толькі нямногія казалі пра гэта ўслых

вайна больш падавалася бунтам

знаныя камэнтатары і экспэрты

ўсе яны былі падобныя на страўсаў

кожны атрымае сваё на ўсю катушку

іхні голас почасту фальшывіў

пераскокваючы на высокую ноту

вайна была дзіўнай бо вораг

быў невідочным што блытала многіх

паводле хронік падручнікаў фільмаў

ён уяўляся чужынцам захопнікам

з грубымі тварам і мовай

насамрэч усё выйшла складаней

бо вораг аказаўся ўнутры

іх было шмат нябачных жаўнераў

але ўзначальваў усіх Страх

цяжка змагацца зь нечым бясплотным

кнігі па мастацтве войнаў

гавораць пра гэта надзвычай мала

застаецца верыць адно ў сябе

бо вайна не даруе ваганьняў

яна вымушае браць на сябе адказнасьць

каб калі застанесься адзін у акопе

пры сустрэчы твар у твар зь імі

змагчы не адвесьці вочы

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч21

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч21

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць