Улада33

Дзяржкантроль вымагае адстаўкі старшыні Браслаўскага райвыканкаму

Намесьніца старшыні райвыканкаму Ванда Туронак аформіла ва ўласнасць на сябе, грамадзянскага мужа і зяця тры зямельныя ўчасткі, два зь іх, у прыбярэжнай паласе возера Струста, адразу прадала.

Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Лакамы павінен быць вызвалены ад займаемай пасады за тое, што на Браслаўшчыне высветлены шматлікія і злосныя парушэнні пры выдзяленні зямельных участкаў ля вадаёмаў. Такое рашэнне прынялі падчас сумеснай калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці і пракуратуры рэгіёна.

Іх і не толькі, мякка кажучы, здзівілі факты "бязмежных парушэнняў" у Браслаўскім раёне. Вось, напрыклад, устаноўлена, што намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Ванда Туронак у 2005—2006 гадах атрымала і аформіла ў прыватную ўласнасць на сябе, грамадзянскага мужа і зяця тры зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. Апошнія два ўчасткі, выдзеленыя з парушэннем заканадаўства ў прыбярэжнай паласе возера Струста, у далейшым былі прададзены жыхарам Мінска па цане за кожны (згодна з дамовай куплі-продажу) 1 мільён рублёў. Далей цытата з афіцыйных вынікаў праверкі: "У той жа час згодна з атрыманым у ходзе праверкі тлумачэннем пакупнікоў за кожны ўчастак было перададзена па 10 млн рублёў. Устаноўлена, што Туронак В.А. уласнаручна былі падпісаны заявы на выдзяленне ўсіх трох участкаў і атрыманы дакументы пасля іх дзяржаўнай рэгістрацыі. У цэлым вынікамі праверкі пацвярджаецца, што Туронак В.А. у парушэнне патрабаванняў артыкула 22 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" скарыстала службовае становішча пры ажыццяўленні дзеянняў па набыццю ў прыватную ўласнасць зямельных участкаў"...

Старшыня Браслаўскага райвыканкама, калі адказваў на пытанні ўдзельнікаў пасяджэння калегіі, толькі адзначаў, што нічога не ведаў пра дзеянні сваёй падначаленай. Не змог ён канкрэтна растлумачыць, чаму не выкананы ў поўным аб’ёме тры прадстаўленні, унесеныя пракуратурай раёна ў 2005—2007 гадах. Больш за тое, з мэтай легалізацыі парушэнняў райвыканкамам праводзілася карэкціроўка прыбярэжнай паласы.

Не ўтульна адчуваў сябе на пасяджэнні і намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама Міхаіл Малаток. "Чаму Вы, як старшыня камісіі па выбару зямельных участкаў для будаўніцтва, не прытрымліваліся законнасці, калі падпісвалі акты аб выбары ўчасткаў?" — цікавіліся ў яго. Зразумелага адказу прысутныя не пачулі. Пракуратура Віцебскай вобласці будзе правяраць факты парушэнняў адказнымі асобамі заканадаўства.

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Іваноўскі, адказваючы на пытанні журналістаў, адзначыў, што вінаватыя чыноўнікі павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці: "Выяўленых фактаў дастаткова, каб пачаць праверку". Больш за тое, ён дадаў: "Адказныя асобы, калі будаўніцтва дамоў вялося з парушэннем заканадаўства, будуць кампенсаваць выдаткі..."

У Мёрскім раёне праверкай былі выяўлены 10 самавольна пабудаваных аб’ектаў, якія трэба было разбурыць. Пракурор раёна афіцыйна папярэдзіў пра гэта старшыню райвыканкама. Але ж зрабіць усё неабходнае ў поўным аб’ёме ў раёне не спяшаюцца. На калегіі вырашылі, што трэба прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці старшыню райвыканкама. І кіраўніка Полацкага райвыканкама таксама. Тут, у ліку іншага, высветлілі: на землях дзяржаўнага ляснога фонду самавольна агарадзілі 1,6 гектара лесу. За агароджай стаіць 2-павярховы дом. Ёсць і альтанка, нават пірс. Устаноўлена, што жыве тут... 84-гадовая бабулька. Зараз ужо знесена агароджа, а вось дом застаўся на сваім месцы. Пададзена заява ў суд: маўляў, жыць бабульцы няма дзе...

Усяго па выніках праверкі на Віцебшчыне выяўлены 509 фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў, у тым ліку 173 — у прыбярэжных палосах. Выяўлены 533 незаконна пабудаваныя аб’екты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна15

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў8

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам55

Бяляцкі сустрэўся з Коўлам1

У Беларусі ўжо +30°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна15

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць