Эканоміка33

Рост зарплат бюджэтнікаў у 2014 годзе адбудзецца за кошт аптымізацыі

Рост зарплат работнікаў бюджэтнай сферы ў 2014 адбудзецца за кошт аптымізацыі колькасці бюджэтных арганізацый, гаворыцца ў тлумачальнай запісцы Міністэрства фінансаў да праекта бюджэту на наступны год.

«Расходы на заработную плату ў бюджэтным сектары дазваляюць захаваць яе памер у рэальным выражэнні. Пры гэтым рост заработнай платы будзе забяспечвацца за кошт аптымізацыі структуры і колькасці бюджэтных арганізацый», — адзначае Мінфін.

Акрамя таго, рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржкіравання дадзена права павялічваць тарыфную стаўку для разліку заработнай платы па бюджэтных арганізацыях «у межах сродкаў па каштарысе расходаў, за выключэннем расходаў на аплату камунальных паслуг і капітальных расходаў».

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені—верасні 2013 года склала 3 млн. 675,5 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 3 млн. 950,3 тыс.

Рэальная (з улікам інфляцыі) заработная плата бюджэтнікаў у студзені—верасні 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года павялічылася на 7,5%.

Паводле ацэнак Міністэрства эканомікі сярэднямесячная заработная плата ў бюджэтнай сферы складзе ў 2013 годзе 426,4 долара і вырасце да 455 долараў у наступным годзе. У прамысловасці сярэднямесячная зарплата сёлета, паводле ацэнак Мінэканомікі, складзе 654,6 долара і вырасце ў 2014 годзе да 705 долараў.

У 2013 годзе рост зарплат у прамысловасці значна апярэджваў рост зарплат у бюджэтным сектары. Паводле ацэнкі Мінэканомікі, у прамысловасці рэальная зарплата вырасце на 21,2%, у бюджэтнай сферы — на 7,6%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць