Грамадства1818

Лябедзьку адвезлі ў Курапаты на хуткасці 140 км/г: Мы несліся як вар'яты

Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі чакае суд.

Анатоля Лябедзьку вызвалілі толькі а 18:00. Прычым, да гэтага яго вывезлі за межы Мінска.

Міліцыянты па невядомых прычынах спачатку даставілі палітыка ў Курапаты, а затым — да будынка гарадскога крэматорыя. Толькі пасля гэтага яго высадзілі ў Вяснянцы, недалёка ад дома. Пра гэта Анатоль Лябедзька распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Мяне затрымалі раніцай прыкладна ў 10:30 каля дома. Супрацоўнікі былі ў цывільным і не прадстаўляліся, мабыць, спецназ. Я паспеў крыкнуць мужчыну, які стаяў побач, хто я і ў якой кватэры жыву.

Папрасіў паведаміць родным. У гэты час мяне некалькі разоў ударылі па нырках», — распавёў палітык.

Анатоля Лябедзьку спачатку адвезлі ў РУУС Савецкага раёна Менску, а потым — у апорны пункт міліцыі, які знаходзіўся побач.

«Прыкладна праз тры гадзіны пасля затрымання быў складзены пратакол. Мяне абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства 5 студзеня, калі мы праводзілі збор подпісаў, нягледзячы на тое, што гэта не рэгламентавана заканадаўствам. Мяне пратрымалі ў апорным пункце больш за тры гадзіны, не давалі скарыстацца мабільнікам, каб звязацца з адвакатам і роднымі», — растлумачыў кіраўнік АГП.

Пасля гэтага палітыка пасадзілі ў легкавы аўтамабіль, аднак дадому ён патрапіў не адразу.

«На вялікай хуткасці мы выехалі на МКАД. Яны несліся як вар'яты. З хуткасцю прыкладна 140 кіламетраў у гадзіну мяне адвезлі ў Курапаты. Там, каля «Бульбаш-хола» мы развярнуліся і паехалі да крэматорыя. Толькі да 18 гадзінаў мяне прывезлі ў Вяснянку. Для чаго яны так рабілі — незразумела. Логікі ў гэтым ніякай няма, бо ўжо было зразумела, што да суда я застануся на волі», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Палітык адзначыў, што пасля складання пратаколу яму ўручылі позву ў суд. Працэс над ім адбудзецца ў аўторак 14 студзеня. Ён пачнецца ў 10:00 у судзе Савецкага раёна Мінска.

Каментары18

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць