Калі Расія не пойдзе на дээскалацыю напружанасці ў сваім ўварванні ва Украіну, Еўрасаюзу будзе неабходна перайсці да наступнага ўзроўню санкцый.
Пра гэта заявіў у нядзелю міністр замежных спраў Германіі Франк- Вальтэр Штайнмаер.
Гэта прыйдзецца зрабіць, калі ў ходзе перамоваў у панядзелак ці аўторак Расія, у прыватнасці, не пагодзіцца на пераход да міжнароднага фармату падрыхтоўкі дээскалацыі, заявіў ён у эфіры нямецкага тэлеканалу ZDF.
Другі ўзровень санкцый прадугледжвае ўвядзенне абмежаванняў на паездкі на тэрыторыю ЕС адказных за цяперашні крызіс вакол Украіны і замарожванне іх актываў у ЕС.
Каментары