Улада22

Лукашэнка пра Украіну: Гэта наша краіна, гэта нашы людзі, гэта нашы браты

Беларусь не спыняла супрацоўніцтва з Украінай,

заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Рады бяспекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 

«Ва Украіне ёсць палітыкі, якія ўзяліся вырашаць праблемы ўкраінскага народа. Мы ні ў якім выпадку ім не перашкаджаем.

Больш таго, мы не перарывалі ніякія сувязі з Украінай, перш за ўсё эканамічныя. Мы заўсёды ішлі насустрач пажаданням украінскага бізнесу і да гэтага часу гэта робім, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - І прэм'ер-міністру даўно даручана кантраляваць гэты працэс. Ён ведае, што рабіць, і ніводны бізнесмен, ніводны прадпрымальнік, ніводны кіраўнік, які займаецца знешняй эканомікай, не скажа, што Беларусь займала нейкую непрыстойную пазіцыю адносна Украіны». 

«Мы пастаўлялі і пастаўляем туды энергарэсурсы, столькі, колькі трэба для Украіны, прадукты харчавання, іншыя рэчы. Словам, мы адкрытыя для таго, каб падтрымліваць украінскі народ у гэту цяжкую хвіліну, у тым ліку па гуманітарным складальніку», - падкрэсліў беларускі лідар.

Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай, заявіў Лукашэнка.

«Я хацеў бы сказаць некалькі слоў аб той сітуацыі, якая непакоіць, зразумела, кіраўніцтва нашай краіны і беларускі народ. Вельмі шмат цяпер у сродках масавай інфармацыі ўдзяляецца гэтаму ўвагі, пачынаючы ад характарыстыкі самой абстаноўкі да нейкай спробы разварушыць Лукашэнку: чаму ён, ці бачыце, маўчыць і мы не вызначаемся адносна падзей, перш за ўсё якія адбываюцца ва Украіне», - адзначыў ён.

«Трэба сказаць, той, хто ўважліва сочыць за палітыкай і сітуацыяй, гэтага не скажа, таму што ў самым пачатку мы адназначна заявілі аб сваёй пазіцыі.

І гэта пазіцыя кансалідаваная, гэта адзіная пазіцыя. Больш таго, міністру замежных спраў было даручана данесці нашу пазіцыю да сусветнай супольнасці і кіраўніцтва іншых дзяржаў, што і было зроблена. Такая пазіцыя застаецца на сёння нязменнай», - заявіў Лукашэнка.

«Нас, вядома, непакоіць абстаноўка, якая складаецца ва Украіне. Гэта наша краіна, гэта нашы людзі, гэта нашы браты. І я адкрыта скажу, што таго, што цяпер творыцца ва Украіне і з народам Украіны, народ Украіны не заслугоўвае, — падкрэсліў беларускі лідар. —Гэта гераічны народ, гэта народ, які ў пераважнай сваёй большасці змагаўся супраць фашызму, мы былі разам у апошняй вайне, і мы ў гэтай вайне перамаглі. Таму пазіцыя дзякуючы нашай гістарычнай памяці, нашай гісторыі, адназначная».

У гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусь і Украіна дасягалі тавараабароту амаль $7 млрд. «Гэта сведчыць аб вельмі цесных эканамічных адносінах паміж Беларуссю і Украінай», - адзначыў Прэзідэнт.

«Толькі называючы экспромтам некалькі момантаў, я магу задаць рытарычнае пытанне: якое кіраўніцтва і якую краіну не хвалявала б тое, што адбываецца ў суседзяў пры такой сітуацыі, пры такіх узаемасувязях? Вядома, нас гэта непакоіць», - дадаў беларускі лідар.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»23

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»23

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць