У рознічнай сетцы Мінска 7 красавіка не будуць рэалізоўвацца алкагольная, слабаалкагольная прадукцыя і піва.
У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных па прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, 27 сакавіка Мінгарвыканкам прыняў рашэнне №694, згодна з якім у Мінску 7 красавіка забаронены продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.
Выключэнне складуць аб'екты грамадскага харчавання (рэстараны, кафэ, бары), дзе спіртное прадаецца ў разліў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары