Грамадства55

Дзве тысячы беларусаў адмовіліся аддаваць свае органы пасля смерці 

Працэнт тых, хто адмовіўся па сусветных мерках стандартны. Больш за 2 тыс. чалавек у Беларусі афіцыйна напісалі адмову стаць донарамі органаў і тканак.

Кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо лічыць, што гэта ў працэнтных адносінах з агульнай колькасцю насельніцтва «стандартныя лічбы, як ва ўсім свеце».

«2100 чалавек па рэспубліцы — гэта не многа, у нас у краіне амаль 10 млн насельніцтва. Працэнт тых, хто адмовіўся, стандартны, не больш і не менш, чым у іншых краінах».

Раней паведамлялася, што людзей, якія напісалі адмову быць донарамі органаў і тканак пасля смерці, было каля 50. У сувязі з гэтым Румо растлумачыў, што пасля прыняцця адпаведнага закона, у краіне пачаў фарміравацца адзіны рэгістр донараў органаў, куды і заносіцца інфармацыя пра людзей, якія напісалі адмову.

«Зараз уся інфармацыя з паліклінік пра адмову сабраная, вось і атрымалася лічба 2100 адмоўнікаў. Гэта інфармацыя за ўсе гады. А свежых заяў аб тым, што чалавек не згодны, каб яго органы пасля смерці можна было выкарыстоўваць як донарскія, у год бывае каля 100», — растлумачыў ён.

Галоўны трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што з разуменнем ставіцца да пазіцыі людзей, якія напісалі адмову стаць донарамі органаў пасля смерці.

«У выпадку неабходнасці і яны будуць пастаўлены ў ліст чакання на правядзенне ім аперацый па трансплантацыі органаў і тканак», — дадаў ён.

За апошнія 6 гадоў у Беларусі выканана 244 перасадкі печані, 125 перасадак сэрца, больш за 1 тыс. аперацый па трансплантацыі ныркі.

У Беларусі, у адпаведнасці з заканадаўствам, у сферы трансплантацыі органаў і тканак дзейнічае прынцып прэзумпцыі згоды.

Рэлігійныя арганізацыі не выступаюць супраць выкарыстання чужых органаў. Да прыкладу ў Гомелі па ініцыятыве прыхаджан і пры падтрымцы парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў касцёле прайшла акцыя: каталікі падпісалі добраахвотную згоду на выкарыстанне пасля смерці сваіх унутраных органаў у транспланталогіі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць