Эканоміка88

Расія хоча перавесці экспарт нафты і газу на разлік у рублях

«Раснафта» будзе прытрымлівацца ў разліках з кліентамі тых валют, якія прапісаныя ў кантрактах, паведаміў сёння журналістам прэзідэнт нафтавай кампаніі Ігар Сечын. «Для мяне важна выкананне кантрактных абавязацельстваў бакамі. Калі мы дамаўляемся аб пэўнай валюце ў разліках, значыць, мы будзем выконваць абавязацельствы па кантракце », — сказаў ён. «Галоўнае — не разгойдваць кантрактную аснову »,— лічыць Сечын. 

Тыдзень таму на XXV з'ездзе Асацыяцыі расійскіх банкаў прэзідэнт ВТБ Андрэй Косцін заявіў, што Расіі мэтазгодна перайсці на разлікі ў рублях з усімі гандлёвымі партнёрамі. «Пачынаць трэба неадкладна. Не толькі з разлікамі ў рамках Мытнага саюза і СНД, але і ў адносінах з нашымі галоўнымі гандлёвымі партнёрамі, такімі як Кітай і Заходняя Еўропа», — сказаў Косцін. На меркаванне банкіра, так Расія зможа «панізіць залежнасць ад капрызаў уладаў ЗША і ЕС». 

Па перакананні Косціна, пераход на рублёвыя разлікі павінен стаць прыярытэтам для банкаўскай сістэмы, ЦБ і ўрада, а на разлікі ў рублях у першую чаргу павінны перайсці экспартныя кампаніі, асабліва дзяржаўныя. «Сумарны экспартныя пастаўкі «Газпрома», «Раснафты» і «Росабаронэкспарта» складаюць амаль $230 млрд у год, ці 44% ад сукупнага аб'ёму экспарту тавараў», — адзначыў прэзідэнт ВТБ. «Я размаўляў з кіраўнікамі гэтых кампаній, яны не супраць таго, каб весці экспарт у рублях, ім проста трэба даць адпаведны механізм», — сказаў Косцін. 

Прадстаўнік «Раснафты» адразу ж сказаў «Ведамастям», што «Раснафта» праводзіць разлікі ў валюце кантракту.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць